Ёсць рызыка, што расейска-украінская вайна перарасце ў агульнаеўрапейскую



Ці будзе спакойна на беларуска-польскай мяжы? Распавядае кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў.

– І гэта вайна вельмі хутка будзе перарастаць у рэгіянальную, гэта фактычна непазбежа. У яе ўжо праз палітычныя і лагістычныя рашэнні ўцягнутыя краіны рэгіёну, у тым ліку і Беларусь, і нельга выключаць, што гэтыя краіны будуць уцягнуты ў тым ліку і ў гарачую фазу вайны. Я зараз не бачу асаблівых падставаў для аптымізму. Я не выключаю, што лінія фронту будзе праходзіць у тым ліку па беларуска-польскай і летувіска-беларускай мяжы.

Агрэсія Расіі супраць Украіны здзяйсняецца у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Ёсць рызыка, што ў ёй будуць задзейнічаны ўзброеныя сілы Беларусі. Такім чынам вайна ўжо набыла рэгіянальны характар.

Беларускае Радыё Рацыя