Грамадская арганізацыя «Актыўнымі Быць Файна» далучаецца да антываеннага беларускага руху
Беларуская грамадская арганізацыя «Актыўнымі Быць Файна» супраць вайны, і далучаецца да антываеннага беларускага руху. З заявай выступіла генеральная мэнэджарка арганізацыі Юліі Міцкевіч. «Актыўнымі Быць Файна» амаль 10 гадоў працавала ў Беларусі, яе ліквідавалі на хвалі знішчэння грамадскага сектара пасля выбараў 2020 года. АБФ выступае ў падтрымку Украіны, а таксама заяўляе пра салідарнасць з украінскімі і расейскімі грамадскімі арганізацыямі, якія супраць вайны, кажа Юлія Міцкевіч.
– С першай хвіліны, калі сталася даступная інфармацыя пра тое, што ва Украіну прыйшла вайна, мы як арганізацыя, якая працавала з каштоўнасцямі роўнасці, недыскрымінацыі і правоў чалавека, адразу зрабілі заяву, па-першае пакою і бяспекі, па-другое мы выступаем супраць вайны.
«Актыўнымі Быць Файна» – гэта валанцёрская арганізацыя, якая праводзіць шэраг адукацыйных праграм і папулярызуе нефармальнае навучанне. Цяпер яшчэ і арганізуе гуманітарную дапамогу для Украіны, дзе Расея развязала вайну, кажа Юлія Міцкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя