Пасла Беларусі выклікалі ў МЗС Малдовы



Міністэрства замежных спраў Малдовы тэрмінова выклікала да сябе пасла Беларусі з-за ваеннай карты, як мяркуецца, расейскага ўварвання ва Украіну, якую прадэманстраваў 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка на нарадзе Рады бяспекі.

Карта, паказаная Лукашэнкам, выклікала шмат пытанняў у дыпламатаў і палітыкаў Малдовы. У першую чаргу таму, што адна са стрэлак на ёй, якімі могуць быць абазначаныя кірункі нападзення, паказвала на непрызнаную Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку.

1 сакавіка Лукашэнка паказаў Радзе бяспекі карту Беларусі, Украіны і Расеі. Як бачна, на ёй былі паказаныя напрамкі нападу расейскай арміі на Украіну. На карце ёсць стрэлкі, накіраваныя на тэрыторыю Украіны. Адна са стрэлак пачынаецца ў Чорным моры і заканчваецца на тэрыторыі Малдовы.

Беларускае Радыё Рацыя