Крамы H&M у беларускіх гарадах сёння не адчыніліся



Трэцяга сакавіка ў Менску, Гародні ды іншых беларускіх гарадах не адчыніліся крамы H&M. Афіцыйных абвестак на гэты конт няма. 2 сакавіка кампанія заявіла, што прыпыняе працу крамаў у Расеі. Прычынай была названая вайна ва Украіне.

Гарадзенская супрацоўніца сеткі расказала мясцовым журналістам, што прыпыненне часовае, але не змагла назваць тэрмін, на якія прыпыненая праца.