«Слава Украіне!» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Нягледзячы на ўзмацненне санкцый, ваенныя дзеянні Расеі ва Украіне толькі нарастаюць. Становішча мірнага насельніцтва з кожным днём становіцца ўсё больш катастрафічным. Заклікі да новых раўндаў перамоваў аб неадкладным спыненні агню становяцца ўсё гучней. Як і заклікі не здаць краіну расейцам, бо справа гэтая ўжо цягнецца 8 гадоў, і ахвярамі агрэсіі могуць канчаткова стаць не толькі Крым ды сама Украіна, але і Захад паступова. Галасы саспелага духу ўкраінцаў, якога так не хапае беларусам – фактычным закладнікам расейска-украінскай вайны, сталіся сюжэтам рэпартажу Вольгі Сямашкі «Слава Украіне!».