Беларускім і расейскім паралімпійцам забаранілі выступаць на Паралімпіядзе ў Пекіне



Беларускія і расейскія паралімпійцы не змогуць узяць удзел у Паралімпійскіх гульнях у Пекіне. Міжнародны паралімпійскі камітэт паведаміў, што змяніў рашэнне ў адносінах да беларусаў і прадстаўнікоў Расеі. Яны не будуць дапушчаны да спаборніцтваў. Прэс-служба МПК паведаміла, што многія нацыянальныя камітэты, каманды і спартоўцы адмаўляліся спаборнічаць з расейцамі і беларусамі. Праз гэта правядзенне спаборніцтваў было пастаўлена пад пагрозу.

УЕФА забараніў зборнай Беларусі і беларускім клубам праводзіць міжнародныя матчы на ​​тэрыторыі краіны

УЕФА забараніў зборнай Беларусі і беларускім футбольным клубам праводзіць міжнародныя матчы на ​​тэрыторыі краіны. Хатнія матчы ў межах турніру УЕФА можна будзе праводзіць на нейтральных стадыёнах. Акрамя таго, гледачы не маюць права наведваць матчы, у якіх каманды з Беларусі выступаюць у якасці гаспадароў. Пра гэта паведамляе УЕФА ў твітары.

Беларускіх і расейскіх барацьбітоў адхілілі ад усіх міжнародных спаборніцтваў

Бюро UWW прыняло жорсткае рашэнне наконт расейскіх і беларускіх спартоўцаў з-за сітуацыі ва Украіне — змагароў адхілілі ад усіх міжнародных спаборніцтваў. “З самага пачатку Бюро хацела выказаць сваю салідарнасць з барацьбітаўскай супольнасцю, а ў большай ступені – са спартовай супольнасцю Украіны і ўсімі людзьмі, якія пацярпелі ад вайны. Была пацверджана адна з місій Федэрацыі, паводле Алімпійскай хартыі, – садзейнічанне міру з дапамогай спорту. У гэтай крыўднай сітуацыі Бюро вырашыла, што ніякія барацьбіты ці афіцыйныя асобы, якія належаць да афіляваных і асацыяваных федэрацый UWW у Расеі і Беларусі, больш не будуць запрашацца да спаборніцтваў і ім забароняць удзел у міжнародных спаборніцтвах у 2022 годзе”, — гаворыцца ў заяве.

Юлія Гатоўка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Нур-Султане

Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка (N180 ВТА) прабілася ў чвэрцьфінал турніру ІТФ у Нур-Султане (Казахстан). У паядынку 1/8 фіналу яна адолела 528-ю ракетку планеты Анастасію Няфёдаву з ЗША з лікам 6:1, 6:1.

Ганна Кубарава (273-і нумар рэйтынгу ВТА) таксама выйшла ў 1/4 фіналу гэтага турніру. У матчы 1/8 фіналу Беларуска перайграла японку Курумі Нару (193 ВТА) — 4:6, 6:4, 6:3.

Крыніца: Лукас Бенгтсан пакінуў менскае „Дынама” і вярнуўся ў Швецыю

Настаўнік менскага „Дынама” Крэйг Вудкрафт паведаміў, што шведскі абаронца Лукас Бенгтсан не згуляе ў першым раундзе плей-оф супраць СКА. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала „Хакейны Бульбаш”, хакеіст ужо як некалькі дзён знаходзіцца дома ў Швецыі. Раней прэс-служба менчукоў паведамляла, што Бенгтсан не паехаў на выезд у Пецярбург па медыцынскіх паказаннях.

Беларускае Радыё Рацыя

sitv.ru