Старшыня Рады БНР Сурвіла напісала Зяленскаму пра дыскрымінацыю беларусаў



Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася з лістом да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якім выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў яго змаганні за свабоду і незалежнасць.

Нагадаўшы пра арышты сотняў удзельнікаў акцыі супраць вайны, якая 27 лютага прайшла па ўсёй Беларусі, Івонка Сурвіла звярнула ўвагу, што „цягам апошніх дзён у шматлікіх украінскіх медыя, сацыяльных сетках, а таксама сярод некаторых дзяржаўных пасадоўцаў назіраецца мэтанакіраванае цкаванне і беспадстаўнае абвінавачванне ўсяго беларускага народу ва ўдзеле ва ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны, і патаканні дзеянням Расеі з боку рэжыму Лукашэнкі”.

Старшыня Рады БНР звярнулася да прэзідэнта Украіны з просьбай пра спыненне захадаў, скіраваных на аўтаматычнае атаясамліванне беларусаў з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі.

Таксама просім Вас нагадаць пра сталую падтрымку ўкраінскага народу з боку беларусаў у Вашым змаганьні за дэмакратыю, незалежнасьць і еўрапейскую будучыню. У гэтай сітуацыі ня можа быць калектыўнай адказнасці і калектыўнай віны”, — кажа старшыня Рады БНР.