Анонс перадачы «З Падляшша родам»: Паўліна і Войцех Сегені



Перадача «З Падляшша родам» запрашае нашых слухачоў у Чохі Арлянскія на сустрэчу з Паўлінай і Войцехам Сегенямі. Тут на выгане ля лесу маладыя, адукаваныя людзі ствараюць сваё магічнае месца на зямлі…

Войцех родам з Гайнаўкі, Паўліна – з Лосіц, цяпер гэта Мазавецкае ваяводства, але гістарычна гэтыя землі былі некалі часткай Падляшша. Таму можам смела сказаць, што героі сённяшняй сустрэчы родам з Падляшша.

У Чохах Арлянскіх паўстае агратурыстыка з багатай рэгіянальнай спадчынай,з захаваннем традыцыйнага беларускага ўзорніцтва:

Паўліна Сегень – журналістка, артыкулы якой можам чытаць у «Крытыцы палітычнай», «Ньюсвіку» ці «Выборчай», яна таксама аўтарка кнігі пра Калінінград, якая нядаўна пабачыла свет ў прэстыжным выдавецтве «Чарнэ».

Войцех Сегень – выкладчык Гданьскага ўніверсітэта, кандыдат навук, спецыяліст па Данбасу і эксперт па ўсходняй палітыцы. Псіхолаг, этнолаг, педагог.

Болей пра маладую сям’ю, якая пасялілася на выгане ў Чохах Арлянскіх слухайце ў бліжэйшую нядзелю у 12.05 і ў 20.05 паводле польскага часу.

Беларускае Радыё Рацыя