Крывавыя сляды Расеі на Беларусі, 19-20 стагоддзі



Безупынныя намаганні Расеі падпарадкаваць беларускія землі праходзяць праз усе стагоддзі беларускага жыцця крывавым следам. Гэты крывавы след Расеі працягваецца і сёння на Беларусі. Давайце фрагментальна адсочым гэты след Расеі на Беларусі хаця б у 19-20 стагоддзях.

1805 год. Удзел рэкрутаваных беларусаў у складзе расейскай арміі ў далучэнні да Расеі Бакінскага ханства.

1812 год. 13-14 ліпеня. Удзел беларускіх салдат, якія служылі ў 3,11 і 23 расейскіх дывізіях, у знішчальных баях з французамі каля вёскі Астроўня пад Віцебскам. Страты тады налічвалі 4 тысячы забітымі.

1812 год. 7 верасня. Удзел беларускіх салдат у Барадзінскай бітве, дзе супрацьстаяла з абодвух бакоў 255 тысяч чалавек. З іх напрыканцы бітвы 100 тысяч былі забітыя ці параненыя.

1814 год. Удзел беларускіх жаўнераў у бітвах пад Ватэрлоа, Фер-Шампенузам, Брыенам і г.д.

1823 год. Разгром царскай адміністрацыяй у Вільні студэнцкага Таварыства філаматаў. Было арыштавана 135 чалавек.

1827 год. Рэпрэсіі супраць Таварыства ваенных сяброў, якое было створана ў Літоўскім асобным корпусе на Беласточчыне.

1830 год. Зруйнаванне па рашэнню расейскага імператара Мікалая I гістарычнага цэнтра Берасця.

1831 год. Паўстанне супраць Расейскай імперыі. У баях загінулі тысячы беларусаў, а таксама высланы ў Сібір.

1932 год. У мэтах русіфікацыі Беларусі былі зачынены 202 каталіцкіх і ўніяцкіх касцёла і манастыры. Большасць з іх былі перароблены пад праваслаўныя цэрквы. Канфіскацыя расейскімі ўладамі маёмасці Сапегаў на Беларусі.

1833 год. 2 жніўня быў пакараны Міхал Валовіч у Гародні.

1938 год. За адмову перайсці ў праваслаўе падвергліся здзекам і катаваннем 54 манашкі-базыльянкі.

1840 год. 18 чэрвеня. Загадам Мікалая I было забаронена найменне “беларускія” і “літоўскія” губерні. Замест іх уведзена назва Паўночна-Заходні край, адмененая толькі пасля лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 годзе.

1842 год. Біскуп Язэп Сямашка распачаў у Жыровічах спальванне ўніяцкіх старадрукаў. Было спалена некалькі тысяч беларускіх уніяцкіх старадрукаў.

1846 год. 1100 сем’яў аднадворцаў гвалтам былі пераселены з Беларусі на Каўказ.

1863 год. Паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

1864 год. 22 сакавіка. Пакаралі на шыбеніцы Кастуся Каліноўскага. Усяго па афіцыйных дадзеных 128 удзельнікаў паўстання былі пакараны смерцю. У баях загінулі 6 тысяч паўстанцаў. На катаргу саслалі больш за 1000 чалавек, выслана ў Сібір 13 тысяч паўстанцаў.

1865 год. Па загаду генерал-губернатара Мураўёва ў Маскву вывезлі Віленскі музей старажытнасцяў.

1901 год.  Чорнасоценскі пагром яўрэеў у Гомелі.

1905 год. Расстрэл царскімі карнікамі сялян у вёсцы Кішчыцы пад Шкловам.

1915 год. Прымусовае бежанства беларусаў. Царскі ўрад абязлюдзіў тэрыторыю Беларусі. У бежанства выгналі з Гарадзенскай губерні – 751.000 чалавек, з Віцебскай губерні – 52.000, з Віленскай губерні – 164.000, з Менскай – 162.000. Агулам у бежанства выгналі 2 мільёны 292 тысячы чалавек. Вярнуліся на Бацькаўшчыну толькі 700.000.

1918 год. 25 сакавіка. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.   

1919 год. Абвяшчэнне БССР. Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні забралі ў склад РСФСР. Чэкісты абрабавалі Нясвіжскі замак.

1920 год. Адбылося Слуцкае паўстанне супраць бальшавікоў. У канцы снежня яно было задушана бальшавікамі.

1921 год. Падзел Беларусі паміж Польшчай і Расеяй.

1928 год. Пачатак масавага тэрора ва Ўсходняй Беларусі (БССР).

1937-1940 гады. Масавыя расстрэлы вядомых людзей Беларусі.

1941 год. 19 чэрвеня. За два дні да пачатку вайны органы НКУС правялі масавае высяленне людзей з Беларусі. У адзін дзень было вывезена ў таварных вагонах 22 тысячы жыхароў Беларусі і г.д.

1941-1944 гады. Другая сусветная вайна на Беларусі. За гады вайны страты беларускага насельніцтва склалі каля 4 мільёнаў чалавек. Пасля вайны сталінскі ўрад змяніў межы Беларусі. Было перададзена Польскай рэспубліцы 17 раёнаў Беластоцкай вобласці і 3 раёны Берасцейскай вобласці. Беларусь – адзіная краіна сярод пераможцаў у вайне, якая страціла значную частку сваёй гістарычнай тэрыторыі.

1944-1953 гады. Сталінскія рэпрэсіі.

1979 год. Пачатак вайны ў Афганістане, якая прынесла вечны смутак мноству беларускіх сем’яў.

1986 год. 26 красавіка. Чарнобыльская трагедыя…

Беларускае Радыё Рацыя