У фэйсбуку з’явіўся акаунт “Гісторыя і архітэктура Гродна”



З мэтай папулярызацыі гарадзенскай спадчыны і інтэрнэт-старонкі harodnia.com, намаганнямі мясцовых гісторыкаў створаны акаўнт у фэйсбуку – самай папулярнай сацыяльнай сетцы ў свеце, якая аб’ядноўвае больш за 900 мільёнаў карыстальнікаў. Профіль мае назву “Гісторыя і архітэктура Гродна” і ўтрымлівае шмат цікавых матэрыялаў, што па словах Таццяны Касатай – адной з ініцыятарак стварэння профіля, і павінна быць найбольш прыцягальным для наведвальнікаў:

– Веданне пра гісторыю дапамагае ў паглыбленні сваёй гістарычнай памяці, развіцці і фарміраванні самасвядомасці. І больш ашчаднага стаўлення да таго, што існуе побач. Гэта і архітэктура, і скульптура, наогул, тое, што нас акружае.

На старонках інтэрнэт-партала harodnia.com з часоў яго заснавання  друкуюцца матэрыялы, якія тычацца вострых і балючых тэмаў захавання гістарычнай і архітэктурнай спадчыны. Многія  аўтары артыкулаў за сваю грамадзянскую пазіцыю страцілі працу ў дзяржаўных установах і пераследуюцца беларускімі ўладамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня