Дапамога ўкраінцам – польскі ўрад прыняў адмысловы законапраект
Дапамога ўкраінцам – польскі ўрад прыняў законапраект у сувязі з вайной ва Украіне – пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Ён адзначыў, што законапраект гарантуе фінансавую падтрымку палякам, якія прымуць сем’і з Украіны – 40 злотых у дзень на працягу двух месяцаў. Грамадзяне Украіны будуць мець магчымасць знаходзіцца ў Польшчы на працягу 18-ці месяцаў на легальных падставах: яны змогуць працаваць. Акрамя таго, перыяд іх знаходжання можа быць падоўжаны на чарговыя 18 месяцаў, то бок да трох гадоў.
Таксама стала вядома, што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся да маршалка Сейма з просьбай склікаць Нацыянальны сход (Zgromadzenia Narodowego) на пятніцу. Прэзідэнт выступіць з прамовай з нагоды гадавіны ўступлення Польшчы ў NATO ў кантэксце бягучых падзей ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя