Сусветны банк выдзяляе Украіне 723 млн даляраў




Сусветны банк выдзяляе Украіне 723 млн даляраў. Аб гэтым гаворыцца ў заяве міжнароднага фінансавага інстытута. Гэтая сума ўключае дадатковую пазыку 350 млн даляраў, гарантыі на 139 млн даляраў, грантавае фінансаванне ў 134 млн даляраў і паралельнае фінансаванне ў 100 млн даляраў.

Сродкі прызначаны ў якасці экстранай дапамогі эканоміцы Украіны.

Дадаткова група Сусветнага банка рыхтуе 3-мільярдны пакет падтрымкі для Украіны, які мяркуецца рэалізаваць у найбліжэйшыя месяцы.