РФ разбамбіла албанскае консульства ў Харкаве
Ракетныя ўдары разбурылі ганаровае консульства Албаніі ў Харкаве.
Гэта адбылося ўвечары 6 сакавіка. Паведамляе gazeta.ua. У консульстве пацвердзілі напад. Там удакладнілі, што персаналу нічога не пагражае. Пацярпелых, на шчасце, няма, піша Euractiv.
Напярэдадні Расея ўключыла Албанію ў свой „спіс ворагаў” разам з Чарнагорыяй і Паўночнай Македоніяй. У яго яшчэ ўваходзяць ЕЗ, ЗША, а таксама Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія, Японія, Швейцарыя і Новая Зеландыя.