«Іспыт гуманізму Падляшша» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Любая вайна – гэта перш за ўсё гуманітарная катастрофа. Расейскі і ўкраінскі бакі не першы дзень абвінавачваюць адзін аднаго ў зрыве масавай эвакуацыі мірных жыхароў з украінскіх гарадоў. Тым не менш, вострым застаеццца пытанне забеспячэння руху ўцекачоў з тэрыторыі Ўкраіны і падтрымка тых, хто застаўся ў тэрытарыяльнай абароне біцца за краіну. Падляшша і Беласток, як ягоны цэнтр, сталіся як месцамі прыняцця ўцекачоў і аказання ім дапамогі, так і месцам збору рэчаў, якія накіроўваюцца непасрэдна на ўкраінскі фронт. І ўвесь гэта працэс адбываецца зладжана і сістэмна, бо на коне стаіць мір ва ўсёй Еўропе і далейшая безядзерная гісторыя чалавецтва. Грамадскі рытм падляскай зямлі па прыёму ўцекачоў з Украіны і зборы ваенна-гуманітарнай дапамогі сталіся сюжэтам рэпартажу Вольгі Сямашкі «Іспыт гуманізму Падляшша»