Беларуску ў Польшчы завезлі ў лагер для бежанцаў
Самазванец пры ўладзе дыктатар Лукашэнка моцна «падставіў» Беларусь і беларусаў сваёй падтрымкай ваеннай агрэсіі Расеі ва Украіне. Беларусь як і Расея цяпер лічыцца агрэсарам у вачах цывілізаванага свету.
Стаўленне да міралюбівых беларусаў змянілася ў горшы бок, не кажучы пра эканамічную пятлю, якая сціскаецца ўсё мацней. Нягледзячы на тое, што значная частка беларусаў сама моцна пацярпела ад рэжыму Лукашэнкі, гаворыць 23-гадовая Аліса Восіпава з Менску:
– Я з’ехала з Беларусі па палітычных матывах. Спачатку спынілася ў Кіеве. Пажыла там паўгода. Зараз я з’ехала ў Польшчу. І падала дакументы на міжнародную абарону. Яны мяне затрымалі і павезлі з горада дзе я знаходжуся. Пасялілі разам з іранцамі, самалійцамі, то бок больш з афрыканскіх краін. Яны маглі хаця б засяліць з украінцамі, беларусамі.
Пакуль рыхтаваўся матэр´ял, Алісу забраў з лагера сябра Руху Салідарнасці «Разам» Аляксей Дрык. Цяпер Аліса вернецца ў кватэру, у якой пражывала часова да падачы дакументаў на міжнародную абарону.
Цалкам матэрыял:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя