Музычны гурт “Kriwi” салідарны з Украінай



Яны збіраліся ладзіць канцэрт у гонар 25-годдзя свайго гурта. Але… вайна змяніла іх планы. А святочны канцэрт 8 сакавіка ператварыўся ў імпрэзу салідарнасці. На сцяне варшаўскага клуба павесілі ўкраінскі сцяг (хаця на падзеі выступалі беларускія рок- і рэгі-музыкі), побач – збіралі фінансы на патрэбы ўкраінцаў.

Пра тое, якія эмоцыі засталіся ў жаночага гурта “Kriwi” ад імпрэзы і не толькі, нашая калега Марына Савіцкая паразмаўляла з удзельніцамі бэнду Веранікай, Валерыяй і Анастасіяй:

– Любоў. Так цесна, так супольна – беларусы. Я нават рабіла відосы і дасылала сябрам у Беларусь. Мы нават у гэтых паведамленнях плакалі, абдымаліся, казалі, што гэта павінна было быць у нейкім графіцці, што мы не на сваёй зямлі, у іншай краіне, але шмат беларусаў, мы ўсе абдымаемся. Нават адзін аднаго некаторыя не ведаем.

РР: Як наогул нарадзілася ідэя правядзення сённяшняга мерапрыемства пры ўліку таго, што яно накіраванае на падтрымку украінцаў?

– Гэта павінен быў быць наш юбілейны канцэрт, 25-годдзе “Kriwi” . І гэта 8 сакавіка ў нашае жаночае каралеўства мы запрашалі нашых сяброў, нашых гледачоў і слухачоў, якім мы хацелі выказаць вялікі дзякуй. Паказаць, што мы зрабілі праз 25 год. Але вайна, а на вайне, як на вайне. Мы не скасавалі канцэрт, а змянілі абвестку, і запрасілі нашых сяброў. Вырашылі падтрымаць Украіну, адзін аднаго. Каб беларускія музыкі таксама сустрэліся. Так пачалі проста з’яўляцца, і казаць, што хочаць да нас далучаца, гэта была агульная справа! Думаю, што мы павінны былі сабраць грошы, я бачыла шмат грошаў (смяецца). Прыехала Веранікіна сяброўка з Берліна проста для таго, каб нас тут падтрымаць, пахадзіць з каробкай і пасабіраць грошы.

РР: За што вам цяпер больш за ўсё баліць?

– Людзі, якія не вінаватыя церпяць. 2 Гітлера, не ведаю, што яны робяць, жах. Людзі, якія зараз прыязджаюць з Украны зараз сабраліся за хвіліну і з’ехалі, пакінулі ўсё, што мелі. Жыццё – усё (рэд. Скончылася нармальнае жыццё). Некаторыя там пакінулі мужоў. Гэта проста настолькі жахліва, то мы нават кожны дзень пра гэта размаўляем! Мы не можам паверыць, што гэта на самой справе, што гэта не сон. Як такое можа быць у 21 стагоддзі?

Цалкам размова:

Таксама канцэрт пад украінскім сцягам падтрымалі Аляксандр Памідораў, гурты “Naka”, “BotanicProject”, а таксама Дзяніс Тарасенка з бэнду “Разбітае сэрца пацана”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя