Дэвальвацыя беларускага рубля за два тыдні вайны склала 25%
За два тыдні расейскага ўварвання ва Украіну беларускі рубель дэвальваваўся да даляра роўна на 25%. 24 лютага 1 даляр каштаваў 2 рубля 64 капейкі. Курс на 10 сакавіка — 3 рубля 30 капеек. Гэта пра афіцыйны курс. Курс у абменніках за гэты час увогуле ўзляцеў да нябёсаў.
Што гэта значыць для простых людзей? На свой рублёвы заробак яны цяпер могуць набыць менш, чым раней. Даражэюць усе тавары, якія ўвозяцца з-за мяжы. Растуць цэны і на простыя рэчы: хлеб, цукар, малако — бо ў кошце кожнага тавара ёсць замежныя складнікі.
Беларускае Радыё Рацыя