Кангрэс ЗША адобрыў выдзяленне Украіне больш за $13 мільярдаў дапамогі



Палата прадстаўнікоў ЗША позна ўвечары ухваліла выдзяленне Украіне дапамогі ў памеры 13,6 мільярда даляраў. Пра гэта паведамляе CNN.

Рашэнне прымалі ў неадкладным рэжыме, зазначае выданне, паколькі заканадаўцы спрабавалі прадэманстраваць падтрымку Украіны на фоне нічым не справакаванага нападу Расеі. Як удакладняе Reuters, дапамога Украіне прызначана для падтрымання Узброеных сіл у барацьбе з расейскімі войскамі і гуманітарнай дапамогі грамадзянам, у тым ліку каля 1, 5 млн уцекачоў. Спікер Палаты Нэнсі Пеласі адзначыла, што 13,6 мільярда даляраў, верагодна, будуць толькі „вярхушкай”.