Эстонія часова прыпыніла выдачу віз грамадзянам Беларусі і Расеі
Эстонія часова прыпыніла выдачу віз грамадзянам Беларусі і Расеі. Гэта звязана з незаконным уварваннем расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.
Пра гэта паведаміла міністр замежных спраў краіны Эва-Марыя Лійметс. Выключэнне зробяць толькі для тых, у каго ў Эстоніі жывуць сваякі, ці праз гуманітарныя прычыны. Раней часова выдачу віз беларусам прыпыніла Чэхія.