У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 7 чалавек
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 7 чалавек, гэта:
Аляксандр Гуліда, асуджаны па арт. 367 і 368 КК за паклёп на А. Лукашэнку і абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Уладзімір Сільвановіч, асуджаны па ч. 3 арт. 203 КК за распаўсюд персанальных дадзеных супрацоўніка МУС, арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў, арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады і ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Канстанцін Прусаў, асуджаны па арт. 369 КК за а абразу прадстаўніка ўлады, ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі, арт. 367 КК за паклёп на А.Лукашэнку да трох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Яўген Банцэвіч, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Уладзімір Матвейчык, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Яўген Віславух, ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК за распальванне варожасці – каментар у сацыяльнай сетцы па “справе Зельцара”.
Аляксандр Базараў, асуджаны па ч.1 арт.130 КК за каментар, які, згодна экспертызе, змяшчаў „ускоснае падахвочванне да гвалту над супрацоўнікамі МУС” да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі.
На дадзены момант у Беларусі статус палітвязня маюць 1089 чалавек.