Пад Лунінцам верагодна разбіўся расейскі ваенны самалёт



Увечары ў Лунінецкім раёне каля аграгарадка Кажан-Гарадок, хутчэй за ўсё, разбіўся расейскі ваенны самалёт, пішуць у ТГ-канале, прызнаным экстрэмісцкім. Мясцовыя жыхары пачулі моцны выбух і ўбачылі яркую ўспышку.

Яны расказалі журналістам, што гэта быў расейскі самалёт, падбіты ўкраінцамі, які спрабаваў дацягнуць да лунінецкага аэрадрома. Пілоты, нібыта, катапультаваліся і выжылі. Пад Лунінцам знаходзіцца вайсковы аэрадром, дзе з сярэдзіны студзеня базуецца расейская авіяцыя.