Адправіўся транспарт з медыцынскімі матэрыяламі для ўкраінцаў
Бінты, перавязачныя матэрыялы, дэзінфікуючыя сродкі – аўтобус з медыкаментамі адправіўся ў пятніцу раніцай, 11 сакавіка, з Маршалковай канцылярыі ў праваслаўны мітрапалітальны цэнтр міласэрнасці «Eleos» у Варшаве, адкуль накіруецца ва Украіну.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/828x0-2-828x400.jpg)
Гэтая дапамога каштавала больш за 20 000 злотых. Яна рыхтаваліся і фінансаваліся з ваяводскага бюджэту — па жаданні ваяводскіх дэпутатаў. На наступным тыдні запланаваны чарговыя такія транспарты з гуманітарным грузам.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/3-1.jpg)
Паводле wrotapodlasia.pl
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)