«Белавія» працягнула адмену рэйсаў у Краснадар і Тэль-Авіў



„Белавія” адмяняе рэйсы ў Тэль-Авіў 13, 17 і 20 сакавіка і рэйсы ў Краснадар 13, 16 і 20 сакавіка.

Рэйсы ў Стамбул, Тбілісі, Батумі, Кутаісі, Ерэван, Баку, Алматы, Сочы і Дубай будуць выконвацца па змененым раскладзе, паведамляе авіякампанія.

Пасажыры адмененых рэйсаў могуць змяніць дату вылету або вярнуць кошт авіябілетаў без утрыманняў на працягу тэрміну прыдатнасці авіябілетаў. Зварот адбываецца па месцы набыцця авіябілета.