Еўракамісія прадставіць план паступовай адмовы ад расейскіх энерганосьбітаў
Еўрапейская камісія да сярэдзіны траўня апублікуе прапанову аб паступовай адмове ад расейскага газу, нафты і вугалю да 2027 года.
Пра гэта заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у канцы двухдзённага саміту ЕЗ у Версалі, піша „Еўрапейская праўда”.
Еўракамісія таксама прапануе варыянты стабілізацыі энергетычных рынкаў, кошты на якія рэзка выраслі. Фон дэр Ляен ахарактарызавала пакет энергетычных прапаноў як „страхавы поліс” ад перабояў у пастаўках.
Яна назвала атаку Расеі на Украіну нападам на дэмакратыю і суверэнныя дзяржавы і заявіла, што ЕЗ павінен пазбавіцца сваёй энергетычнай залежнасці ад Расеі.
Фота: © Imago / Scanpix