З СІЗА выйшлі тры фігуранты «справы TUT.BY»



Пасля амаль 10 месяцаў за кратамі ў Менску з СІЗА выйшлі тры фігуранты „справы TUT.BY”. Ім змянілі меру стрымання, паведамляе news.zerkalo.io.

У пятніцу 11 сакавіка з СІЗА № 1 выйшлі былыя намеснік галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Марыя Новік, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўны бухгалтар Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Вядома, што ўсім траім змянілі меру стрымання. Прад’яўленае раней абвінавачанне не знята.

Нагадаем, 1 верасня 2021-га на волю выйшаў гендырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў. 13 студзеня гэтага года з-пад хатняга арышту вызвалілі Юлію Чарняўскую, удаву заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яны застаюцца пад следзтвам.

Па «справе TUT.BY» за кратамі да гэтага часу застаюцца дзевяць чалавек.