Вайна ва Украіне, 12 сакавіка (абнаўляецца)



Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведамляў сёння аб падрыхтоўцы Расеі да правядзення ў Херсоне бутафорскага «рэферэндуму» за «народную рэспубліку».

Пасля гэтага ў рэжыме Zoom адбылося экстранае пасяджэнне сесіі Херсонскай абласной рады.

«Сесія 44 галасамі прыняла зварот аб тым, што Херсоншчына — гэта Украіна», — паведаміў дэпутат Сяргей Рыбалка.

***

Мінабароны Украіны: Расейцы стралялі па калоне ўкраінскіх жанчын і дзяцей, якія эвакуяваліся з Кіеўскай вобласці.

У выніку сем чалавек загінулі, зь іх адно дзіця.

Дакладная колькасьць параненых пакуль невядомая, паведамляе Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Мінабароны Украіны.

Адзначаецца, што абстрэл калёны жанчын зь дзецьмі адбыўся ўчора, 11 сакавіка, пры спробе іх эвакуацыі зь сяла Перамога (Барышэўскі раён) у бок сяла Астралучча — па ўзгодненым з Расеяй «зялёным» калідоры.

«Пасьля расстрэлу акупанты прымусілі астатнюю частку калёны вярнуцца ў сяло Перамога, з населенага пункту [людзей] не адпускаюць. Зараз зь імі практычна немагчыма ўсталяваць сувязь, а таксама аказаць гуманітарную і мэдычную дапамогу», — гаворыцца ў паведамленьні Галоўнага ўпраўленьня разьведкі Мінабароны.

Украінская армія знішчыла расейскай тэхнікі на 5 мільярдаў даляраў

Украінская армія з пачатку расейскага ўварвання знішчыла 2593 адзінкі варожай тэхнікі, якая ацэньваецца ў 5 млрд даляраў, або 700 млрд рублёў. Гэта ацэнка Forbes Украіна.

Сярод знішчанай тэхнікі ‒ 58 самалётаў, 83 верталёты, 363 танкі і 1205 баявых браніраваных машын.

У прыватнасці, знішчаныя танкі каштавалі Расеі 1,5 млрд даляраў, а ББМ ‒ 0,7 млрд, самалёты і верталёты разам — 2,4 млрд даляраў.

За час поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў палон украінскім ваенным здаліся каля 500-600 расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у час размовы з журналістамі 12 сакавіка, запіс брыфінгу можна знайсці ў яго Telegram-канале.

«У нас загінула каля 1300 вайскоўцаў», — сказаў Зяленскі ў час прэс-канферэнцыі з замежнымі журналістамі. 

Гэта першы раз за два тыдні, калі называецца лічба страт украінскага боку. Пасля паведамлення колькасці загінулых у першыя суткі вайны афіцыйныя органы Украіны перасталі іх агучваць.

Адначасна ўкраінскі бок сцвярджае, што на вайне Расея страціла ўжо больш за 12 тысяч чалавек. Таксама Зяленскі кажа, што спрабуе з дапамогай сусветных лідараў вызваліць захопленага ў палон мэра Мелітопаля Івана Фёдарава. Цытата са словаў Зяленскага: «З самай раніцы ў назаўжды ўкраінскім Мелітопалі сабраліся людзі на акцыю пратэсту супраць расейскіх войскаў, супраць спробаў паставіць горад на калені. Больш трох тысяч чалавек на плошчы. Пачуйце, калі ласка, у Маскве. Калі ў Мелітопалі супраць акупантаў выходзяць тры тысячы чалавек, то колькі павінна быць у вас супраць вайны, каб было сумленна».

***

У Польшчы прайшоў марш, які быў арганізаваны клубамі „Gazety Polskiej”. Ён быў прысвечаны пратэсту супраць расейскай агрэсіі ва Украіне і праходзіў пад дэвізам „Маці заклікаюць: перастаньце страляць па дзецях!”.

Матэвуш Маравецкі на маршы, фота niezalezna.pl

фота niezalezna.pl

***

Статыстыка па бежанцах з Украіны: плынь трохі зменшылася. За мінулыя суткі 75 тысяч украінцаў пакінулі краіну праз кантрольна-прапускныя пункты на заходняй мяжы. Чэргі мінімальныя нават на польскім участку, аднак пагранслужба Украіны ўсё роўна раіць грамадзянам карыстацца альтэрнатыўнымі пераходамі на мяжы з Венгрыяй, Славакіяй, Румыніяй і Малдовай. Большая частка — 49 тысяч — адправіліся ў Польшчу.

Польскія ўлады, са свайго боку, паведамілі ў суботу, што прынялі 1,6 млн уцекачоў за час вайны. Паводле ацэнак даследчыкаў Варшаўскага ўніверсітэта, каля мільёна ўкраінцаў засталіся ў Польшчы, астатнія адправіліся ў іншыя еўрапейскія краіны. Гарадскія ўлады Варшавы і Кракава кажуць, што іх рэсурсы на мяжы і без дадатковай дапамогі яны не змогуць размясціць новых уцекачоў. Мэр сталіцы сказаў у пятніцу, што праз Варшаву прайшлі ўжо 320 тысяч украінцаў і 230 тысяч засталіся — гэта параўнальна з 10% гарадскога насельніцтва да вайны ва Украіне. У зваротным кірунку – з Еўропы ва Украіну-памежнікі за мінулыя суткі прапусцілі 900 машын з гуманітарнымі грузамі і 18 тысяч чалавек, у тым ліку 15 тысяч украінцаў.

***

Магчымыя дыверсіі на Чарнобыльскай АЭС. Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў заявіў, што Расея разглядае два магчымыя сцэнары — маштабны падпал чарнобыльскіх лясоў або абстрэл ядзернага сховішча на тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС. Цытата: «У абодвух выпадках яны зьбіраюцца звінаваціць у гэтым украінскую ўладу, але яны не разумеюць нават, да чаго гэта прывядзе… Бо калі ўзьнімецца радяктыўная хмара, яна пойдзе ня толькі на Ўкраіну, яна пойдзе ў Заходнюю Еўропу, у першую чаргу, у Беларусь, таму што яна побач. І яна пойдзе ў Расею. Ім трэба добра пра гэта памятаць». Буданаў дадаў, што гэта будзе «актамі экацыду і міжнароднага тэрарызму і ядзернага шантажу з боку Расеі». Ён нагадаў, што Расея ўжо абстрэльвала Запарожскую АЭС і нанесла ракетны ўдар па Харкаўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, на тэрыторыіі якога разьмешчаны эксперыментальны ядзерны рэактар.

***

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі замежным СМІ сказаў, што «нават, калі прывесці сюды паміраць мільёны расейскіх грамадзян, акупаваць украінцаў усё роўна не атрымаецца». Зяленскі гатовы да перамоваў з Расеяй, прапанаваў прэм’еру Ізраіля правесці іх у Ерусаліме. На думку прэзідэнта, у перамоўным працэсе недастаткова прадстаўлены заходнія партнёры. Ізраіль можа быць сярод краін — гарантаў бяспекі. Украіне патрэбныя патрэбныя сістэмы cупрацьпаветранай абароны, Кіеў гатовы іх набыць нават у крэдыт. Расейскія агрэсары працягваюць абстрэлы і бамбаванні Мікалаева, Дніпра, Крапіўніцкага, Чарнігава.

Гаворыць кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім.

Пра сітуацыю ў Чарнігаве распавядае кіраўнік вобласці Вячаслаў Чаус.

У Сумах пачалася эвакуацыя. Таксама людзей плануюць вывозіць сёння з Ворзеля, Гастомеля, Бучы, Барадзянкі і іншых месцаў Кіеўскай вобласці.

У Адэсе ўсталявалі першыя тэрміналы спадарожнікавай сувязі Starlink, якія даў Украіне амерыканскі бізнесовец і вынаходнік Ілан Маск, каб забяспечыць доступ да спадарожнікавага інтэрнэту ў разе ўзнікнення праблем з доступам да традыцыйнай Інтэрнэт-сеткі.

***

Масква папярэдзіла Вашынгтон аб наступствах перадачы ўзбраення Украіне

Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў. Па інфармацыі Расеі, ЗША і NATO за апошнія некалькі дзён праз мяжу Польшчы і Румыніі перадалі Украіне больш як 17 тысяч адзінак супрацьтанкавай зброі.

Раней генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг папярэдзіў пра наступствы для расейцаў у выпадку нападу на канвоі са зброяй ад чальцоў альянсу.

У Херсонскай вобласці плануецца стварэнне Херсонскай народнай рэспублікі

Пра гэта сцвярджае мясцовы дэпутат Сяргей Хлань. Ён піша, што Расея хоча арганізаваць адпаведны рэферэндум. Таксама Хлань сцвярджае, што дэпутатам абласной рады тэлефануюць з пытаннем, ці гатовыя яны супрацоўнічаць.

Гораду Валнаваха фактычна больш не існуе

«Гораду Валнаваха фактычна больш не існуе», – паведаміў кіраўнік Донецкае вобласці Павел Кірыленка. Паводле яго словаў, акупанты цалкам разбурылі гарадскую інфраструктуру, а большая частка насельніцтва эвакуявалася. Наступ вядуць як войскі ЛДНР, так і расейскія вайскоўцы.

Кіеў рыхтуецца да абароны

У Пентагоне лічаць, што расейскія войскі істотна прасунуліся ў кірунку Кіева, але больш на ўсходзе, чым з поўначы. Прэс-сакратар абароннага ведамства ЗША Джон Кірбі сказаў, што жыхарам Кіева ўжо цяпер пагражае немінучая атака. Кіеў рыхтуецца да абароны.

Укрзалізныця апублікавала спіс эвакуацыйных цягнікоў на 12 сакавіка.

У прыватнасці, можна выехаць з Кіева, Адэсы, Палтавы, Харкава, Вінніца, Запарожжа і іншых населеных пунктаў. У Мікалаеве абстралялі анкалагічную бальніцу. Пра гэта паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя Максім Бязносенка. Медустанова абслугоўвае ўсю Мікалаеўскую вобласць.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі спрабуе з дапамогай сусветных лідараў вызваліць захопленага ў палон мэра Мелітопаля Івана Фёдарава

«З самай раніцы ў назаўжды ўкраінскім Мелітопалі сабраліся людзі на акцыю пратэсту супраць расейскіх войскаў, супраць спробаў паставіць горад на калені.

Больш трох тысяч чалавек на плошчы. Пачуйце, калі ласка, у Маскве. Калі ў Мелітопалі супраць акупантаў выходзяць тры тысячы чалавек, то колькі павінна быць у вас супраць вайны, каб было сумленна.

Учора акупанты захапілі ў палон мэра Мелітопаля Фёдарава. Абшчына горада патрабуе яго вызвалення, і гэта важна. Я ўдзячны кожнаму мелітопальцаў за гэты супраціў.

На працягу ночы і сёння пастаянна гаворым з міжнароднымі партнёрамі аб гэтай сітуацыі наконт нашага гарадскога галавы».

***

Агенцтва France Presse паведамляе, што канцлер Нямеччыны Шольц і прэзідэнт Францыі Макрон праводзяць сёння чарговыя перамовы з Уладзімірам Пуціным

***

Чарнігаў застаўся без ацяплення, электрычнасці і вады

Украінскі горад Чарнігаў застаўся без усіх камунальных паслуг: электрычнасці, газу, вады і ацяплення.

Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

„Вораг працягвае наносіць ракетныя і авіяўдары па горадзе Чарнігаў. Гінуць мірныя людзі, вельмі шмат людзей атрымліваюць раненні. Вораг наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры”, — паведаміў Чавус.

Паводле слоў кіраўніка абласной адміністрацыі, усе камунальныя службы ўжо працуюць і спрабуюць вярнуць жыхарам горада паслугі. „Думаю, што сёння электрычнасць будзе”, — сказаў ён.

***

З пачатку вайны ва Украіне загінула 79 дзяцей

Яшчэ амаль сто дзяцей атрымалі раненні, паведамляе Украінская ювенальная служба.

У краіне, па звестках уладаў, разбураныя больш за 280 школ, з іх дзевяць знішчаны цалкам.
***

Ва ўрадзе Украіны паведамілі аб арганізацыі 15 гуманітарных калідораў для эвакуацыі мірных жыхароў

Найбольш пакутуе ад расейскай блакады паўднёвы ўкраінскі горад Марыўпаль, дзе другі тыдзень няма святла, бракуе вады і ежы і дзе ад расейскіх абстрэлаў загінула больш за 1500 чалавек.

Віцэ-прэм’ерка Украіны, міністр рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук заявіла аб арганізацыі пры пасярэдніцтве Чырвонага Крыжа 15 гуманітарных калідораў для эвакуацыі цывільнага насельніцтва. Паводле яе, з Запарожжа ў аточаны расейскімі войскамі Марыўпаль з абавязковым размінаваннем маршруту выйдуць аўтобусы з гуманітарным грузам і з далейшай эвакуацыяй грамадзян на зваротным шляху.

Таксама абвешчана аб эвакуацыі грамадзян з Гастомелю, Казаровічаў, Мікулічаў у Кіеў, з горада Палогі — у Запарожжа, з Андрэеўкі, Макарава, Барадзянкі — у Жытомір, з Трасцянца, Сум, Лебядзіна, Канатопу, Краснаполля і Вялікай Пісараўкі — Палтаву.

«Вельмі спадзяюся, што сённяшні дзень пройдзе ўдала, усе запланаваныя маршруты будуць адкрытыя і расейцы выканаюць узятыя на сябе абавязанні па гарантыях рэжыму спынення агню», — заявіла Ірына Верашчук.

***

У Генштабе падлічылі страты расейскіх акупантаў з пачатку ўварвання ва Украіну

У Генштабе падлічылі страты расейскіх акупантаў з пачатку ўварвання ва Украіну
Агульныя баявыя страты суперніка з 24 лютага арыентыровачна складаюць больш за 12 тысяч чалавек асабовага складу.
Пра гэта паведамілі ў Генеральным штабе ВСУ.
Таксама ёсць значныя страты тэхнікі:
362 танка;
135 артылерыйскіх сістэм;
33 сродкі СПА;
58 самалётаў;
83 верталёты;
585 адзінак аўтамабільнай тэхнікі;
3 карабля/катэры;

Сёння ідзе 17-ы дзень вайны. Пуцінская армія працягвае штурм украінскіх гарадоў. Больш за тое, вораг спрабуе справакаваць ва Украіне тэхнагенную катастрофу.

Па дадзеных украінскай выведкі, прэзідэнт краіны-агрэсара Уладзімір Пуцін аддаў загад аб падрыхтоўцы тэракту на Чарнобыльскай атамнай станцыі, адказнасць за які нібыта „прыпішуць” Украіне.

***

Расея паставіць у Беларусь „самыя сучасныя ўзоры ваеннай тэхнікі”

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Такая дамоўленасць была дасягнутая на перамовах Лукашэнкі з Пуціным. У абмен на вайсковую тэхніку Беларусь „актывізуе” пастаўкі ў Расею сельскагаспадарчай і пасажырскай тэхнікі.

Эйсмант анансавала і „беспрэцэдэнтную падтрымку эканоміцы Беларусі” з боку Расеі, аднак канкрэтыкі ад яе няма.

***

Расейскія вайскоўцы затрымалі мэра акупаванага Мелітопаля

Расейскія вайскоўцы прымушаюць кіраўнікоў уладаў захопленых украінскіх гарадоў пераходзіць на іх бок.

Намеснік кіраўніка Офісу прэзідэнта Кірыл Цімашэнка паведаміў пра выкраданне расейцамі мэра Мелітопаля Івана Фёдарава і апублікаваў відэазапіс, як гэта адбывалася.

Днём раней таксама ў Мелітопалі расейцы  ўварваліся ў дом дэпутаткі Запарожскай абласной рады, прадстаўніцы крымскататарскага народу Лэйлы Ібрагімавай, правялі вобшук, канфіскавалі тэлефоны, а яе саму вывезлі ў невядомым кірунку. Яна ўваходзіць у фракцыю партыі Пятра Парашэнкі «Еўрапейская салідарнасць». Пазней яе вызвалілі, але сувязі з ёй няма.

Мелітопаль знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў. Жыхары горада рэгулярна выходзяць на пратэсты супраць расейскага ўварвання. Сёння жыхары Мелітопаля выйшлі на акцыю пратэсту з патрабаваннем вызваліць кіраўнікага іх горада. Расея адмаўляе, што вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны на яе тэрыторыі і называе гэта «спецаперацыяй», накіраванай на «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю». Раней Крэмль заяўляў, што не будзе чапаць мірных жыхароў падчас сваёй так званай «аперацыі».

***

Сацыёлагі апыталі беларусаў, ці падтрымалі б яны ўдзел Беларусі ў вайне з Украінай

Сацыёлаг Рыгор Астапеня (Chatham House, Вялікая Брытанія) апублікаваў папярэднія вынікі апытання пра магчымае далучэнне беларускага войска да вайны супраць Украіны на баку Расеі.

Сярод апытаных гараджанаў толькі 3% падтрымалі б такі крок. Больш падрабязныя вынікі апытання будуць апублікаваныя на працягу наступных 2 тыдняў.

***

Расейцы абстралялі анкалагічны шпіталь у Мікалаеве

Начальнік абласнога ўпраўлення здароўя Максім Безнасенка паказаў наступствы начных абстрэлаў анкалагічнага шпіталя ў Мікалаеве. Як паведаміў Безнасенка ў Facebook, у выніку атакі акупантаў пашкоджаны вокны і карэты „хуткай дапамогі”, прыпаркаваныя на тэрыторыі медустановы. Кулі ворага трапілі прама ў палаты і кабінеты лекараў.

На Кіеўшчыне ў выніку абстрэлу загарэўся склад захоўвання замарожанай прадукцыі.

Мэр Дняпра Барыс Філатаў патлумачыў сённяшнія выбухі ў Дняпры працай СПА. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. „Папярэдне, ахвяр і разбурэнняў няма”, – адзначыў Філатаў.

***

ААН мае доказы выкарыстання расейцамі касетных боепрыпасаў ва Украіне

ААН атрымала доказы выкарыстання расейскімі войскамі касетных боепрыпасаў. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Вярхоўнага камісара арганізацыі па правах чалавека Элізабет Тросел.

„Выкарыстанне касетных боепрыпасаў у населеных пунктах праз іх шырокае дзеянне несумяшчальна з прынцыпамі міжнароднага гуманітарнага права, якія рэгулююць вядзенне баявых дзеянняў”, — падкрэсліла яна.

Элізабет Тросел папярэдзіла ўлады Расеі, што „накіраваныя атакі супраць грамадзянскіх асоб і грамадзянскіх аб’ектаў… могуць быць прыраўняныя да ваенных злачынстваў”.

Як нагадвае hromadske.ua, касетны боепрыпас выбухнуў у Вугледарскай лякарні. Тады загінулі 4 чалавекі, яшчэ 10 атрымалі раненні. Таксама ад касетных боепрыпасаў загінулі 9 мірных жыхароў у Харкаве, яшчэ 37 былі параненыя.

***

У сталіцы краіны, Кіеве, у ноч з пятніцы на суботу адбылося найменш тры паветраныя трывогі. Як падае CNN, ранкам суботы ў горадзе было чуваць некалькіхвілінную серыю абстрэлаў. Украінскія СМІ паведамляюць таксама пра выбухі ў Васількавым пад Кіевам і ў Крапіўніцкім (былы Кіраваград) і пра выбухі ў горадзе Дняпро.

***

17-ы дзень армія і народ Украіны трымаюць гераічную абарону ад нападу расейскага агрэсара.

Аператыўная сітуацыя паводле Генеральнага штаба УСУ на 6.00 раніцы:

Вайна ідзе з 24 лютага, за гэты час загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, больш за 2 мільёны чалавек сталі ўцекачамі, разбураны шматлікія аб’екты інфраструктуры. У руках расейскіх акупантаў застаецца захопленая Чаргобыльская АЭС. Пад абстрэламі з пачатку вайны застаецца Харкаў, траціна жыхароў якога здолела эвакуявацца. У горадзе шматлікія разбурэнні і ахвяры, украінскія войскі і тэрытарыяльная абарона спрабуюць контратакаваць, над Харкавам ужо збілі шмат расейскіх самалётаў. Расейцы працягваюць спробы з поўначы прарвацца ў Кіеў, яны разбурылі і захапілі прыгарады сталіцы Бучу, Гастомель і іншыя. Украінскае войска трымае абарону Кіева. Паводле мэра горада Віктара Клічко, амаль палова жыхароў эвакуявалася.

Mil.ru, CC BY 4.0 , via Wikimedia Commons