ЗША забаранілі пастаўку даляраў у Расею
Адпаведны ўказ падпісаў амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн. Раней такі ж крок з еўра ў дачыненні Расеі зрабіў Еўразвяз.
Таксама ЗША абмежавалі імпарт з Расеі. У Белым доме мяркуюць, што Маскве гэта будзе каштаваць каля мільярда даляраў даходаў.
Што трапляе пад новыя эканамічныя санкцыі? Морапрадукты, алмазы (акрамя тэхнічных), гарэлка і іншыя алкаголыя напоі. У Расею таксама забаронена пастаўляць прадметы раскошы.
Вашынгтон падкрэслівае, што гэта не апошнія санкцыі ў дачыненні да Расеі. Гэта адказ на яе агрэсію супраць Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя