Ілля Івашка зняўся з турніру АТП-1000 у Індыян-Уэлсе



Беларус Ілля Івашка (41-ы нумар рэйтынгу АТП) зняўся з турніру АТП-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе з прызавым фондам 8 584 055 даляраў. Наш суайчыннік у першым раўндзе павінен быў сапернічаць з прадстаўніком Германіі Ян-Леннардам Штруфам, які мае 58 месца ў рэйтынгу АТП.

Павел Паўлючэнка не дапамог „Тэрмаліцы” перамагчы „Заглембе” з Любіна

Беларускі футбаліст Павел Паўлючэнка не дапамог „Тэрмаліцы” з Няцэча перамагчы любінскае „Заглембе”. У матчы 25-га тура Экстраклясы „медныя” святкавалі перамогу 2:0. Абодва галы ў браму гаспадароў забіў Патрык Шыш, вызначыўшыся з пенальці.

„Атлетыка” абыграў „Кадыс”

Футбалісты мадрыдскага „Атлетыка” перамаглі „Кадыс” у матчы 28-га тура чэмпіянату Іспаніі. У пераможцаў галы на рахунку Жаао Фелікса, які нязменна забівае ў апошніх пяці матчах „матраснікаў” і Радрыга дэ Паўля. За прайграўшых забіў Альвара Нягрэда.

„Жальгірыс” нанёс паразу „Барселоне”

У рамках рэгулярнага чэмпіянату баскетбольнай Еўралігі каўнаскі „Жальгірыс” на сваёй пляцоўцы нанёс паразу лідару турніра, іспанскай „Барселоне” 91:84. Самым выніковым гульцом матчу ў складзе пераможцаў стаў Лукас Лекавічус, які набраў 22 ачкі. У складзе каталонцаў 26 ачкоў на рахунку Міколы Міраціча.

Сталі вядомыя стартавыя нумары беларускіх спртсменаў у спрынце на Кубку Расеі

Сталі вядомыя стартавыя нумары беларускіх біятланістаў, якія выступяць у спрынце на Кубку Расеі. Дзевяты этап турніру стартуе ў Цюмені 12 сакавіка. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў незалежна ад грамадзянства будуць змагацца за ўзнагароды Кубка Саюза біятланістаў Расеі. Пасля заканчэння гонак будуць праводзіцца дзве цырымоніі ўзнагароджання. Дзмітрый Лазоўскі пойдзе на дыстанцыю пад чацвёртым стартавым нумарам. Далей у спрэчку за ўзнагароды ўступяць Іван Тулацін (13-ы), Мікіта Лабастаў (18-ы) і сярэбраны медаліст Гульняў у Пекіне Антон Смольскі (30-ы).

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя