Лявон Тарасэвіч: Рэалістычныя малюнкі нічога гэта не перададуць
У панядзелак, 14 сакавіка, у Вроцлаве адкрыецца выстава беларускага мастака з Падляшша Лявона Тарасэвіча «Высяленне».
З мастаком паразмаўляў Міхал Андрасюк.
РР: Была твая выстава ў Вроцлаве да твайго 60-годдзя. У панядзелак адзначаеш 65 год. І таксама ў Вроцлаве адкрываецца выстава. Карацей, Вроцлаў любіць Тарасэвіча.
Лявон Тарасэвіч: Я тут маю найбольш сваіх работ. Вроцлаўскі музей мае вялікі збор маіх карцін. Тамсама тут шмат маіх карцін у прыватных калекцыях, перадусім у Артура Орліха. Ён і з’яўляецца арганізатам гэтай выставы. У яго толькі мае карціны вісяць на сценах.
РР: «Высяленне» – гэта назва, якая суправаджае выставу. У нашай хрысціянскай цывілізацыі першымі высяленцымі лічым святую сям’ю. Падзеі апісаныя ў Евангеллі паводле Мацвея. Іосіф з Марыяй выпраўляюцца ў Егіпет, каб уратаваць сына ад забойства. Кожныя эпоха, кожнае стагоддзе папаўняюць гэты спіс высяленцаў. Было беларускае высяленне – бежанства ў 1915 годзе. І вось на нашых вачах адбываецца самае маштабнае высяленне за апошнія дзесяцігоддзі – высяленне ўкраінцаў з родных дамоў, з роднай зямлі. І гэта ніколі не спрыніцца.
Лявон Тарасэвіч: Думаю, што будзе так заўсёды. Пэўная група людзей прыходзіць да ўлады, яна робіць здзекі – выганяе слабейшых. Так было з часоў антычных, і так ёсць па сённяшні дзень. Праблема толькі такая, каб была якаясць раўнавага. Каб не было так, што мы глядзелі з сорамам на тое, што дзеецца на граніцы з Беларуссю. А бачым, што паўтара мільёна людзей ужо перайшло з Украіны. Можна было б ім дапамагчы. А мы яшчэ ўвесь час будуем на пяць метраў вышыні гэты помнік дураты, якім з’яўляецца гэты плот на мяжы з Беларуссю. Кожны чалавек, які чытае, ведае, што ўсе муры, якія будавалі, проста гінулі.
РР: Лявон, як намаляваць, як перадаць усе гэтыя траўматычныя перажыванні, што суправаджаюць высяленцаў? Боль, здзек, страх, прыніжэнне, голад і холад? Ёсць такія колеры?
Лявон Тарасэвіч: Калі рабіць рэалістычныя малюнкі, яны нічога гэта не перададуць. Таму трэба дзейнічаць сімваламі. Таму мы тут будуем у галерэі домік, 6 на 9 метраў, які ёсць дагары нагамі, без вокнаў, без падлогі, і гэты домік у такім сінім колеры. Гэта колер, які лучыць усялякія культуры. Для нас, якія выйшлі з невялічкіх мястэчкаў, дом атаясамляецца з сінім колерам. На кірмашы набывался вапна, да яе дадавалася сінька, і гэтым фарбаваўся дом. Гэты колер быў прысутны і ў царкве, быў прысутны і на могілках. І калі мусілі людзі выехаць, а тым больш робім гэта ў Вроцлаве, скуль выселілі немцаў, то гэта прыгадвалася. А над гэтым усім будуць падвешаныя копіі іконаў – нашых, украінскіх, нямецкіх, цыганскіх, жыдоўскіх. І між імі ёсць нашая Гарадоцкая Божая маці.
Цалкам размова:
Адкрыццё выставы Лявона Тарасэвіча «Высяленне» ў вроцлаўскай лякацыі 66P пачнецца 14 сакавіка а 18-00 гадзіне. У гэты ж дзень мастак адсвяткуе 65-годдзе.
Размаўляў Міхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя