Сокал” вярнуўся ў Гародню з кубкам Польбаскет-2015



Каманда Саюза палякаў на Беларусі “Сокал” з Гародні стала чэмпіёнам міжнароднага моладзевага баскетбольнага турніра Польбаскет-2015, што адбыўся ў польскім горадзе Пултуск. Паводле інфармацыі інтэрнэт-партала Саюза палякаў znadniemna.pl, у cпаборніцтвах, арганізаваных таварыствам „Wspólnota Polska”, прымалі ўдзел каманды з Польшчы, Літвы і Беларусі. Намеснік старшыні спартовага клуба “Сокал” Марэк Занеўскі лічыць, што гэты поспех маладых спартоўцаў – вынік плённай працы Саюза палякаў.

– Мы ідзем у добрым кірунку, узровень баскетболу ў нас расце і палітыка ўкладання сілы ў развіццё менавіта дзіцячага спорту апраўдвае сябе і дае вынікі.

Прыз лепшага гульца міжнароднага моладзевага турніра Польбаскет – 2015 атрымаў капітан каманды “Сокал” Арцём Максімаў. За шасцігадовую гісторыю гэтых спаборніцтваў каманда з Беларусі ўпершыню стала іх пераможцам.

Беларускае Радыё Рацыя