«У імя Госпада я прашу вас спыніць гэтую бойню!»
Папа Рымскі Францішак заклікаў міжнародную супольнасць развязаць канфлікт мірным шляхам да таго, як украінскія гарады зробяцца могілкамі, паведамляе Vatican New.
«У імя Бога, няхай пачуюцца крыкі тых, хто пакутуе, і хай спыняцца бамбардзіроўкі і напады! Няхай будзе рэальная і рашучая ўвага на перамовах, а гуманітарныя калідоры будуць эфектыўнымі і бяспечнымі. У імя Бога я прашу вас: спыніце гэтую бойню!» – заклікае Папа Францішак.
Ён назваў варварствам забойствы дзяцей і мірных жыхароў і заявіў, што абложаны расейскімі войскамі Марыўпаль зрабіўся «горадам пакутнікаў», ды заклікаў стварыць гуманітарныя калідоры, каб мірныя жыхары маглі пакінуць поле бою: «Бог ёсць толькі Бог міру. Ён не Бог вайны, і тыя, хто падтрымлівае гвалт, зневажаюць Ягонае імя».
Падзеі ва Украіне Папа назваў «узброенай агрэсіяй». Раней Францішак неаднаразова заклікаў да міру ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя