Каля паловы золатавалютных рэзерваў Расеі заблакаваныя праз санкцыі



Каля паловы золатавалютных рэзерваў Расеі апынуліся заблакаванымі праз санкцыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуанаў.

“У нас агульны аб’ём рэзерваў каля $640 млрд, каля $300 млрд цяпер знаходзіцца ў стане, у якім мы не можам іх выкарыстаць”, — сказаў ён.  

Таксама ён дадаў, што Расея будзе разлічвацца па абавязках перад краінамі, якія не па-сяброўску паставіліся да яе, у рублёвым эквіваленце.

Беларускае Радыё Рацыя