Вайна ва Украіне, 14 сакавіка (абноўлена)
Аператыўная інфармацыя ад Генштабу УСУ на вечар 14 сакавіка:
У Пентагоне прайшоў чарговы, як звычайна, ананімны брыфінг аб ходзе вайны ва Украіне. Галоўнае са сказанага там перадае Бі-бі-сі.
- Удар па палігоне Явараў ля польскай мяжы 13 сакавіка не паўплываў на пастаўкі зброі і баявой тэхнікі Украіне. Ніякіх амерыканцаў, ні вайскоўцаў, ні цывільных, там не было.
- Расейскае наступленне забуксавала амаль па ўсіх напрамках. У некалькіх выпадках расейскія войскі спыніліся свядома для перагрупавання, але ў большасці выпадкаў гэта вынік супраціву ўкраінцаў. Гэта адносіцца і да наступлення на Кіеў з паўднёвага захаду з боку Гастомеля.
- Прадстаўнік ваеннага ведамства не стаў пацвярджаць паведамленні пра гатоўнасць Кітая аказаць Расеі матэрыяльную дапамогу, але адзначыў, што калі гэта здарыцца, то Кітай чакаюць «наступствы». Якія менавіта — ён удакладняць не стаў.
nn.by
Дзяўчына з антываенным плакатам уварвалася ў студыю „Первого канала” падчас эфіру праграмы навін „Время”.
У гэты момант вядучая Кацярына Андрэева гаварыла аб планах па змякчэнні ўздзеяння санкцый, якія ёсць у прэм’ер-міністра Мішусціна.
* * *
Дзяржаўны дэпартамент ЗША адправіў саюзнікам дакумент, у якім гаворыцца, што Кітай гатовы аказаць Расеі вайсковую дапамогу ў правядзенні «спецыяльнай аперацыі» ва Украіне. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на амерыканскіх дыпламатаў. У амбасадзе Кітаю ў ЗША заявілі, што ім нічога не вядома аб падобных запытах ад Расеі.
* * *
Генпракурор Украіны Ірына Венедыктава анансавала абмен палоннымі паміж Украінай и Расеяй.
Абмен палоннымі можа адбыцца ў бліжэйшы час, заявіла Ірына Венедыктава падчас тэлемарафону. Ніякіх падрабязнасцей яна не раскрыла, каб не нанесці шкоды вайскоўцам.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб вялікай колькасці ўзятых у палон расейскіх акупантаў. Паводле яго слоў, прыйшлося стварыць спецыяльную структуру – каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з палоннымі, які ўзначаліла віцэ-прэм’ер-міністр Ірына Верашчук.
* * *
Расейскія акупанты ўзарвалі частку боепрыпасаў непадалёк ад энергаблока нумар 1 захопленай імі Запарожскай АЭС. Пра гэта паведамляе прэс-служба „Энергаатам”.
Фота: REUTERS
Выбух адбыўся на пляцоўцы атамнай станцыі, удакладняюць у кампаніі. На момант падрыву персанал станцыі пакідаў працоўныя месцы.
Ці змяніўся радыяцыйны фон на тэрыторыі Запароскай АЭС пасля выбухаў – пакуль невядома.
* * *
Расейскія войскі ўпершыню за 13 дзён аблогі адкрылі блакаду Марыупаля.
Расейскія салдаты, якія трымаюць аблогу паўднёва-ўкраінскага горада Марыупаль, абстрэльваюць будынкі і аб’екты інфраструктуры, дазволілі выехаць з Марыупаля ў Запарожжа першай калоне са 160 прыватных аўтамабіляў.
“Цяпер вядома, што марыупальцы, якія выехалі на ўласных аўтамабілях, ужо праехалі Бярдзянск і працягваюць рухацца ў кірунку Запарожжа. Таксама маем пацвярджэнне, што па створаным гуманітарным калідоры выконваецца рэжым цішыні”, — удакладнілі гарадскія ўлады.
У выніку блакады Марыупаля ў горадзе загінулі 2 187 мірных жыхароў.
* * *
Перамовы Украіны і Расеі скончыліся, пра гэта паведаміў дарадца офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Яны адновяцца заўтра ізноў у анлайн-фармаце.
„У перагаворах узята тэхнічная паўза да заўтра. Для дадатковай работы ў рабочых падгрупах і ўдакладнення асобных вызначэнняў. Перагаворы працягваюцца…”, – дадаў Падаляк.
* * *
Абстрэлы ўкраінскіх гарадоў працягваюцца
У Кіеве ад абстрэлаў раніцай загінулі як мінімум 2 асобы і больш за 10 атрымалі траўмы. У Абалонскім раёне снарад трапіў у шматпавярховы будынак. Як паведамляюць ратавальнікі, як мінімум двое загінулі. Расейскія войскі раніцай абстралялі два жылыя раёны і авіязавод “Антонаў”. Уначы расейцы нанеслі ракетны ўдар па вёсцы Ставішча Брусілаўскага раёна Жытомірскай вобласці. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, у выніку ракетнага ўдару па адміністрацыйных будынках 4 чалавекі атрымалі раненні, разбурана 7 будынкаў.
Ад авіяўдару пацярпела тэлевежа ў Ровенскай вобласці.
Пачаўся чацвёрты раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй
Сёння пачаўся чацвёрты раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй – пра гэта ў Твітэры паведаміў дарадца прэзыдэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Кіеў дамагаецца сустрэчы паміж прэзідэнтамі Украіны і Расеі. Перад украінскай дэлегацыяй на перамовах з Расеяй, якія працягваюцца штодня ў відэафармаце, пастаўлена дакладная задача – „зрабіць усё, каб адбылася сустрэча двух прэзідэнтаў, сустрэча, якую найперш чакае Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце.
Запрацавалі звыш дзесяці гуманітарных клідораў у Кіеўскай і Луганскай абласцях, было выратавана больш за сто трыццаць тысяч чалавек. – адзначае Уладзімір Зяленскі.
***
Пасля абстрэлу гарыць завод «Антонаў» у Кіеве
Пасля абстрэлу гарыць завод «Антонаў» у Кіеве. Завод з больш як стогадовай гісторыяй апошнія 10 гадоў амаль не вырабляў самалёты, з 2010 па восень 2021-га збудаваў усяго 12, і тыя – не вайсковыя, а пасажырскія або транспартныя. Гэта тлумачылі рынкавымі ўмовамі і разрывам кааперацыі з Расеяй. Акрамя самалётаў, завод вырабляў таксама тралейбусы і ровары.
***
Уначы расейцы ізноў абстралялі Кіеў.
Па дадзеных генштабу Украіны значных поспехаў у правядзенні наступальнай аперацыі на ўсіх напрамках акупацыйныя войскі не мелі. Асноўныя намаганні акупантаў былі сканцэнтраваны на замацаванні і ўтрыманні раней занятых межаў. Паветраныя сілы нанеслі ўдары па 4 расейскіх самалётах, 3 верталётах і беспілотніках.
Расейскія войскі пашкодзілі ўжо 379 навучальных устаноў Украіны. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве адукацыі і навукі Украіны. Аднак там расказалі, што ад сёння ў большасці рэгіёнах Украіны адновяць навучальны працэс.
* * *
13 сакавіка прэзыдэнт Украіны наведаў жаўнераў у шпіталі. Пра што распавёў у сваім звароце.
Уладзімір Зяленскі распавёў таксама пра важныя міжнародныя перамовы, якія ён правёў з кіраўнікамі суседніх краін.
Украіна зараз праходзіць найстрашнейшае выпрабаванне, адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Рамзан Кадыраў нібыта знаходзіцца ва Украіне. Чачэнскія баевікі цяпер пад Кіевам — яны прыехалі туды з тэрыторыі Беларусі.
Разман Кадыраў што знаходзіцца пад Кіевам. Кіраўнік Чачні адказаў на выказванне дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча, што „калі Кадыраў сапраўды пад Кіевам, то Узброеныя сілы Украіны яго знішчаць”.
З украінскага боку пра знаходжанне Кадырава ва Украіне паведамляў дарадца МУС Украіны Антон Герашчанка. Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны пакуль не рабіла адпаведных заяў.
19-ы дзень армія і народ Украіны трымаюць гераічную абарону ад нападу расейскага агрэсара.
Аператыўная інфармацыя ад Генеральнага Штабу УСУ на 6-ю гадзіну раніцы:
Уначы 14 сакавіка расейцы здзейснілі ракетны ўдар па Жытоміршчыне. 7 будынкаў зруйнавана, 34 чалавекі параненыя.
Гуманітарны калідор да Марыупалю сарваўся праз абстрэлы, калона засталася ў Бярдзянску.
Сёння ноччу снарад трапіў у шматпавярховік у кіеўскім раёне Абалонь.
Страты расейскіх акупацыйных войскаў паводле Генеральнага штабу УСУ:
Асабовы склад: больш 12 000 чалавек
Танкі: 374
Самалёты: 74
Верталёты: 86