Беларуская дыяспара ў Беластоку правяла трэцюю акцыю па напісанні лістоў палітвязням



Любой жадаючы мог прыйсці ў каворкінг беларускіх журналістаў, атрымаць капэрту і паштоўку і падпісаць яе камусьці з палітычных вязняў. Кажа арганізатарка мерапрыемства Кацярына:

– Гэтыя акцыі мы робім дзеля таго, каб заахвочваць людзей пісаць самастойна, гэта можна рабіць і ўдому. І я ведаю, што шмат людзей так і робіць. Гэта наша трэцяя акцыя, калі мы пішам лісты палітвязням, і плануем працягваць гэта далей. Прыходзяць актывісты, часамі прыходзяць людзі, яікія не прыходзяць на акцыі якія мы ладзім, а прыходзяць толькі пісаць лісты, бо гэта больш бяспечная тэма, можна прыйсці і напісаць палітвязню. Нідзе не будзе здымкаў, і ўсё будзе ананімна.

Удзельнікі акцыі падпісалі 55 паштовак для беларускіх палітвязняў, якія будуць накіраваныя ў беларускія турмы.

Беларускае Радыё Рацыя