Вайна ва Украіне падвяла туріндустрыю да краху



„Калі пандэмія нанесла моцны ўдар, то вайна ва Украіне падвяла айчынную туріндустрыю да краху”, – гавораць у турыстычных фірмах. Перадусім гэта датычыць выязнога напрамку галіны. Саюз турыстычных арганізацый ужо просіць Савет Міністраў увесці на паўгады часовы мараторый на вяртанне грамадзянам грошай за сарваныя туры.

Адмысловец па працы з кліентамі адной з турыстычных арганізацый Пінска, спадарыня Кацярына адзначыла, што на гэты год было шмат спадзяванняў:

– Сезон пачынаўся цудоўна. Мы спадзяваліся, што ў гэтым годзе атрымаецца добра папрацаваць. Цяпер усё, сітуацыя змянілася. Мы не ведаем, як будзе далей. Працуем, адказваем на ўсе тэлефанаванні. Калі чалавек хоча ануляваць, прыходзіць, піша заяву. У асноўным усе толькі кансультуюцца, пытаюць якія ўмовы. Сакавік будзе пераломным.

Не лепшая сітуацыя і з уязным напрамкам, у краіне замежных вандроўнікаў амаль няма, што ж датычыць развіцця ўнутранага турызму, то ён цалкам залежыць ад дабрабыту грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя