Варшава і Кракаў прынялі каля 300 тысяч украінцаў
Варшава і Кракаў прынялі каля 300 тысяч украінцаў – магчымасці гарадоў па размяшчэнні бежанцаў заканчваюцца. Пра гэта піша газета Rzeczpospolita.
Фота eadaily.com
На вакзалах Варшавы, Кракава, Вроцлава, Катавіцаў і Любліна надалей шмат украінцаў. Многія хочуць застацца ў вялікіх гарадах і самастойна шукаюць жыллё, частка мае родных за мяжой, астатнім павінны дапамагчы рэгіянальныя ўлады і мясцовыя жыхары.
У Варшаве жыве 2 мільёны чалавек, сталіца прыняла ўжо 200 тысяч бежанцаў з Украіны, гэта 10 працэнтаў насельніцтва горада. У Кракаве размясціліся 100 тысяч украінцаў. Як адзначылі ў прэс-службе прэзідэнта горада, “больш людзей мы ўжо прыняць, як горад, не ў стане. Размова ідзе аб працы, месцах у школах і дзіцячых садках”.