Яўгенія Дэніс: Мяняем тактыку збору рэчаў для Украіны
Штаб па зборы дапамогі для Украіны ў грузінскім Батумі пашырае спектр збіраемых рэчаў.
Пра тое, што тэрмінова патрэбна для Украіны, паведамляе валанцёрка штабу Яўгенія Дэніс:
–Маркеры, “Мівіна”, супы і пюрэ хуткага прыгатавання, тэрмабялізна, цыгарэты вельмі просяць, кава, пальчыкавыя акумулятары, накаленнікі, аднаразовы посуд, крупы, тушонка, сухафрукты і арэхі, пауэрбанкі.
Па словах Яўгеніі, таксама трэба шмат рэчаў для ваяроў, што змагаюцца за Украіну, а таксама і для паўсядзённага жыцця:
-Гэта ліхтарыкі, батарэйкі або акумулятары для ліхтарыкаў, падаўжальнікі на 220 Вольт даўжынёй ад 5 м, будаўнічыя падаўжальнікі на бабінах на 25 – 50 м, тэрмакубкі, біклагі.
У штаб штодня прыходзяць валанцёрыць не толькі грузіны, але таксама і беларусы, і ўкраінцы, і расейцы. Таксама для тых, хто прыехаў сюды з Украіны, тут аказваюць дапамогу рэчамі, ежай і дапамагаюць знайсці жытло ў Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя