ЕС увядзе новыя санкцыі супраць расейскіх нафтавых кампаній
Еўрасаюз мае намер прыняць новы пакет санкцый супраць расейскіх нафтавых кампаній – „Транснафта”, „Роснафта”, „Газпрамнафта”, аднак не спыніць купляць у іх нафту, паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле інфармацыі крыніцы агенцтва, на названыя расейскія кампаніі будзе накладзена „забарона на здзелкі”, што павінна пацягнуць блакіроўку інвестыцый і замарозку фінансавання новых праектаў па разведцы і здабычы ўсіх выкапняў відаў паліва з крыніц у ЕС. Крыніца выдання ўдакладніла, што новыя санкцыі не перашкодзяць дзяржавам і кампаніям ЕС купляць нафту ў трох расейскіх кампаній.