«Парытэтбанк» устанавіў ліміты на зняцце валюты з рахункаў
„Парытэтбанк” устанавіў для кліентаў ліміты на зняцце валюты з рахункаў, паведамляе прэс-служба банка.
Цяпер кліенты банка маюць магчымасць зняць са свайго рахунку не больш за тры тысячы даляраў або еўра ў месяц. Грошы можна будзе атрымаць толькі пры ўмове папярэдняй замовы наяўных у банку на працягу 10 працоўных дзён.