У кватэры Уладзіміра Булаўскага пасля «сутак» зрабілі ператрус, але праз нейкі час вызвалілі
Уладзіміра Булаўскага праз нейкі час усё ж вызвалілі.
***
Віцебскага актывіста Уладзіміра Булаўскага не выпусцілі на волю пасля «сутак». Дома ў яго правялі ператрус.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/03/275692-720x400.jpg)
Віцебскага актывіста і культурменэджара Уладзіміра Булаўскага затрымалі ў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме 27 лютага і арыштавалі на 15 сутак.
Сёння, 14 сакавіка, Уладзімір мусіў выйсці на волю, але дадому яго прывезлі пяць сілавікоў, правялі ператрус і зноў забралі актывіста з сабой.
Невядома, у межах якой справы праводзіўся ператрус. Цяпер месцазнаходжанне і працэсуальны статус Булаўскага невядомыя.
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)