Вайна ва Украіне, 15 сакавіка (абноўлена)



Страты расейскіх акупацыйных войскаў:

Асабовы склад: больш 13 500 чалавек
Танкі: 404
Самалёты: 81
Верталёты: 95

Аператыўная інфармацыя ад Генеральнага штабу УСУ:

Расейскія акупанты зазналі сур’ёзныя страты пры спробе штурму Харкава. Яны былі змушаны адступаць. У ваколіцах другога па велічыні гораду Украіны працягваюцца інтэнсіўныя баі а таксама расейскі абстрэл.

Twitter.com/Генеральний штаб ЗСУ 

***

Прэмʼер-міністры Чэхіі Пётр Фіяла, Польшчы Матэвуш Маравецкі і Славеніі Янэз Яншэй прыбылі ў сталіцу Ўкраіны Кіеў для сустрэчы з прэзідэнтам краіны Ўладзімірам Зяленскім. Візіт праходзіць ва ўмовах наступу на горад расейскіх войскаў. Кіраўнікі ўрадаў трох краінаў прыбылі ва Ўкраіну на цягніку.

«Наш абавязак — быць там, дзе куецца гісторыя. Таму што гаворка ідзе не пра нас, а пра будучыню нашых дзяцей, якія заслугоўваюць магчымасьці жыць у сьвеце, свабодным ад тыраніі», —сказаў Маравецкі. Паводле Фіялы, мэта візіту ў тым, каб «пацьвердзіць безумоўную падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны з боку ўсяго Еўразьвязу».Візіт праходзіць у момант, калі афіцыйныя асобы Ўкраіны выказваюць меркаваньне, што Масква, магчыма, зьмірыцца з тым, што не змагла сілай накінуць Украіне новае кіраўніцтва. Прэзідэнт Украіны Зяленскі заявіў сёньня, што Кіеў гатовы прыняць гарантыі бясьпекі, якія не адпавядаюць яго доўгатэрміновай мэты — сяброўства ў NATO, супраць якога выступае Масква.

***

Мэр Кіева Віталь Клічко напісаў Папу Рымскаму Францішку ліст з запрашэннем наведаць украінскую сталіцу. На думку Клічко, прысутнасць сусветных рэлігійных лідараў у Кіеве — ключ да выратавання жыццяў людзей і руху да міру як у самым горадзе, так і ва Украіне і ва ўсім свеце, піша ncronline.com.

У лісце, доступ да якога атрымалі журналісты, сказана, што калі асабісты візіт пантыфіка немагчымы, можна было б хаця б зладзіць відэаканферэнцыю з украінскім бокам. Магчыма, адным з удзельнікаў такой канферэнцыі мог бы стаць украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Клічко заклікае пантыфіка падтрымаць Украіну ў цяжкі час: «Мы просім вас як духоўнага лідара прадэманстраваць ваша спачуванне і быць салідарным з украінскім народам праз сумесны заклік да міру». Прэс-служба Ватыкана пацвердзіла атрыманне ліста і распавяла ў заяве, што Папа Рымскі Францішак прымае вельмі блізка «пакуты горада, яго жыхароў, тых, хто быў вымушаны адтуль з’ехаць, і тых, хто ім кіруе».

***

У Марыупалі расейскія войскі ўзялі ў закладнікі персанал і пацыентаў абласной лякарні інтэнсіўнага лячэння. Пра гэта напісаў у сацсетках кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка„З бальніцы немагчыма выйсці. Моцна страляюць, сядзім у склепе. Машыны да бальніцы не могуць пад’ехаць ужо двое сутак. Вакол гараць шматпавярховікі”, — цытуе Кірыленка паведамленні, дасланыя яму. Таксама ён паведамляе, што ў лякарню сагналі 400 чалавек з суседніх дамоў у якасці „жывога шчыта”.

***

Вялікая Брытанія сёння пашырыла санкцыйны сьпіс у сувязі з узброеным уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, уключыўшы ў яго каля 350 расейскіх фізычных і юрыдычных асоб. У новым санкцыйным сьпісе, у прыватнасьці, кіраўнік ураду Расіі Міхаіл Мішусьцін і былы прэзідэнт, намесьнік старшыні Рады бясьпекі Дзьмітрый Мядзьведзеў. У сьпіс таксама трапілі буйныя бізнэсмены — Міхаіл Фрыдман, Пётр Авен, Герман Хан, Дзьмітрый Пумпянскі, шэраг дэпутатаў Дзярждумы, уключаючы былую фігурыстку Ірыну Радніну, міністар абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік адміністрацыі Крамля Антон Вайно, высокапастаўленыя чыноўнікі ўраду, прэс-сакратар МЗС Расеі Марыя Захарава, прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў, тэлевядучыя Вольга Скабеева і Ўладзімір Салаўёў, пісьменьнік Захар Прылепін.

***

„Мы не забіваем дзяцей і жанчын, мы абараняем сваю зямлю!- Заява Лукашэнкі аб ракеце «Точка-У» з тэрыторыі Ўкраіны — гэта поўнае трызьненьне. Пра гэта Аляксей Данілаў, Сакратар Рады нацбясьпекі Ўкраіны, заявіў у эфіры «Радыё НВ» Асноўныя тэзы яго выступу выкладзеныя на старонцы Рады ў Фэйсбуку.

***

Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, быццам у Гомелі, Бабруйску і Смаленску (цяпер РСФСР) ствараюць цэнтры падрыхтоўкі наёмнікаў для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Маўляў, такія паведамленні ўкраінскаму Генштабу прыходзілі не аднойчы. Таксама ўкраінцы паведамляюць, што на беларуска-ўкраінскай мяжы на валынскім напрамку застаецца расейская групоўка войскаў. У Генштабе Украіны лічаць, што імавернасць правакацый, каб уцягнуць беларускае войска ў ваенныя дзеянні, застаецца высокай.

У цяперашніх умовах праверыць гэтыя звесткі, датычныя ваенных дзеянняў, немагчыма.

***

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк пракаментаваў ход перамоваў украінскага і расейскага бакоў па вайне РФ супраць Украіны. Як ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter, перамовы працягваюцца.

„Адноўлены кансультацыі на галоўнай перагаворнай платформе. Агульныя пытанні ўрэгулявання, спынення агню, вываду войскаў з тэрыторыі краіны…” – напісаў ён.

* * *

Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў Кіеве разумеюць немагчымасць уступіць у NATO, але разлічваюць на гарантыі бяспекі.

„Зразумела, што Украіна не з’яўляецца сябрам NATO, мы гэта разумеем, мы адэкватныя людзі. Гадамі мы чулі пра нібы адчыненыя дзверы, але ўжо пачулі, што нам туды не ўвайсці. Гэта праўда, і гэта трэба прызнаваць. Я рады, што наш народ пачынае гэта разумець і разлічваць на сябе і на нашых партнёраў, якія нам дапамагаюць”, — заявіў прэзідэнт Украіны.

Разам з тым ён падкрэсліў, што Украіна працягне дамагацца перадачы сродкаў супрацьпаветранай абароны і самалётаў.

* * *

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які ўводзіць ва ўкраінскі Крымінальны кодэкс адказнасць за калабарацыянізм. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Аляксандр Карніенка.

Законапраект прадугледжвае, у прыватнасці, пакаранне за адмаўленне агрэсіі супраць Украіны, за вядзенне гаспадарчай дзейнасці ў супрацоўніцтве з агрэсарам або створанымі ім “органамі ўлады, а таксама за распаўсюд прапаганды ў навучальных установах з мэтай садзейнічання акупацыйным сілам”.

* * *

20-ты дзень расейскай агрэсіі ва Украіне. З традыцыйным зваротам да ўкраінцаў, але таксама да расейскіх вайскоўцаў звярнуўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

Уладзімір Зяленскі прапанаваў расейскім вайскоўцам выбар і даў шанец: здавайцеся ў палон і мы будзем абыходзіцца з вамі прыстойна, не так, як да вас ставяцца ў вашым войску – адзначыў украінскі прэзідэнт. Ён таксама сказаў, што сёння расейскае войска з’яўляецца пастаўшчыком ваеннай тэхнікі для ўкраінскага войска.

* * *

У Кіеве ўводзяць каменданцкую гадзіну з сённяшняга вечара да раніцы чацвярга.

„Па рашэнні ваеннага камандавання, з сённяшняга дня – 15 сакавіка, з 20:00 – у Кіеве ўводзіцца каменданцкая гадзіна. Забарона перамяшчэння па горадзе без спецпропускаў. Выходзіць можна толькі, каб дайсці да сховішча. Каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць да 7 раніцы 17 сакавіка”, – адзначыў Віталь Клічко.

Ён заклікаў кіяўлян падрыхтавацца да знаходжання дома на працягу двух сутак, па сігнале трывогі – у сховішчы.

* * *

Дэлегацыя Украіны і Расеі аднавілі перамовы пасля тэхнічнай паўзы.

Як паведаміў член украінскай дэлегацыі, кіраўнік парламенцкай фракцыі „Слугі народа” Давід Арахамія, перамовы „ўжо працягваюцца”. Ад іншых каментароў члены дэлегацыі Украіны пакуль устрымліваюцца.

* * *

Сёння да Кіева ляцяць прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, старшыня Камітэту ў справах нацыянальнай бяспекі Яраслаў Качыньскі, прэмʼер Чэхіі Пётр Фіяла і прэмʼер Славеніі Янэз Янша. Дэлегацыя ляціць на сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім і прэмʼер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем.

Матэвуш Маравецкі і Шарль Мішэль, фота Krystian Maj/KPRM

Мэта – пацвярджэнне безумоўнай падтрымкі Еўразвязу суверэнітэту і незалежнасці Украіны, а таксама прадстаўленне шырокага пакета падтрымкі ўкраінскай дзяржаве і грамадству

Так супала, што сёння раніцай ў Кіеве адбыліся надзвычай моцныя абстрэлы.

***

У Харкаве 600 дамоў былі цалком разбураныя, тысячы людзей засталіся бяз даху над галавой, пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.

«Абстрэлы мірнага гораду і прыгараднай зоны не спыняюцца ні днём, ні ноччу. Харкаўская вобласць штодня дрыжыць ад магутных выбухаў, жылы фонд падвяргаецца татальным разбурэнням. На сёння ў горадзе цалкам разбураны 600 дамоў. Жыхары Слабажаншчыны мужна пераносяць нягоды вайны», — гаворыцца ў паведамленні. У паліцыі кажуць, што парадак на вуліцах Харкава падтрымліваюць патрулі, паліцыя аператыўна рэагуе на паведамленні аб марадэрствах, іншых злачынствах і правапарушэннях. Напярэдадні кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў заявіў, што 14 сакавіка расейскія войскі працягвалі наносіць удары па жылых раёнах Харкава, разбураючы, у прыватнасьці, гістарычны цэнтр.

***

На мяжы ў Валынскай вобласці нацыяналізавалі 23 фуры з Расеі і Беларусі разам з грузам. Пра гэта ў эфіры Грамадскага паведаміў кіраўнік Валынскай ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Юрый Пагуляйка.
Паводле яго слоў, у асноўным гэтыя грузавікі перавозілі яблыкі, адзенне і электрычныя тавары.
Кіраўнік ваеннай адміністрацыі таксама ўдакладніў, што некаторыя з нацыяналізаваных грузавікоў былі на тэрыторыі вобласці, а іншыя – спрабавалі праехаць праз тэрыторыю Украіны. Як адзначыў Пагуляйка, большасць нацыяналізаваных фур будуць выкарыстоўвацца для дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў іншыя рэгіёны Украіны.
„Пяць фур паехалі памежнікам, і вайскоўцам будзе аддадзена яшчэ пяць – і потым усё раз’едуцца па справах, каму патрэбныя. Будуць развозіць гуманітарную дапамогу па Украіне”, – сказаў Пагуляйка. Ён падкрэсліў, што ўсе расейскія і беларускія фуры будзе чакаць той жа лёс.

————————————–свіст—————————————-

***

На Чарнобыльскай АЭС адноўлена электразабеспячэнне. Пра гэта ў сваім Twitter паведамляе МАГАТЭ.
„Украіна паведаміла МАГАТЭ, што зноў было адноўлена знешняе электразабеспячэнне на Чарнобыльскую атамную электрастанцыю пасля таго, як лінія электразабеспячэння была яшчэ раз пашкоджана акупацыйнымі войскамі”, – гаворыцца ў паведамленні.
24 лютага ў выніку расійскага ўзброенага нападу ўсе аб’екты ЧАЭС, размешчаныя ў зоне адчужэння, узялі пад кантроль расійскія войскі.
9 сакавіка ў выніку варожых дзеянняў акупантаў была поўнасцю абясточаная Чарнобыльская АЭС.
У той жа дзень Украіна інфармавала Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі пра тое, што ЧАЭС была адключана ад электрасеткі і страціла знешняе электразабеспячэнне.

***

Ноччу 15 сакавіка ў Кіеве прагрымела некалькі выбухаў, ратавальнікаў выклікалі ў тры раёны сталіцы, паведамілі ў Дзяржслужбе надзвычайных сітуацый Украіны. Пра гэта паведамляе прэс – служба МУС у Facebook.

„У Падольскім раёне Кіева, у выніку траплення боепрыпасу ў дзесяціпавярховы жылы дом адбылося ўзгаранне з 1-га па 5-ы паверхі. Пажар ліквідаваны. выратаваны 1 чалавек, які шпіталізаваны. Учора ў сталіцы таксама не абышлося без абстрэлаў. Акупанты абстралялі шматпавярховік, завод „Антонаў” і інклюзіўную школу. Акрамя таго, была збітая варожая ракета.

Чоловік тримає прапор України в зруйнованому артилерією РФ будинку, Київ, 14 березня 2022 року. Фото: Vadim Ghirda / АР

Дарадца мэра Марыўпаля Пётр Андрушчанка заявіў, што ў горадзе склалася катастрафічная сітуацыя, а колькасць ахвяр расейскіх абстрэлаў можа набліжацца да 20 тысяч чалавек, піша „Украінская праўда”.

Ён адзначыў, што гарадскія могілкі размешчаны на тэрыторыі, якая кантралюецца расейскім войскам, таму загінулых хаваюць „у дварах, на вуліцах”. Аднак праз інтэнсіўнасць абстрэлаў людзі „не могуць выйсці на вуліцу нават пахаваць блізкіх”.

Андрушчанка таксама дадаў, што людзі эвакуююцца з Марыупаля на свой страх і рызыку, бо няма гарантый з боку расейскага войска. Бяспека гарантуецца толькі на тым участку, які кантралююць ўкраінцы.

Раней у панядзелак дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што колькасць загінулых ужо перавысіла 2,5 тысячы чалавек. Напярэдадні віцэ-прэм’ер па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук паведаміла пра тое, што сітуацыя ў Марыупалі пагаршаецца, а людзі б’юцца за ежу і ваду. Паводле яе слоў, інфармацыя РФ пра тое, што гуманітарныя грузы дасягнулі горада, не адпавядае рэчаіснасці.

20-ы дзень армія і народ Украіны трымаюць гераічную абарону ад нападу расейскага агрэсара.

Аператыўная інфармацыя ад Генеральнага штаба УСУ на раніцу 15 сакавіка:

Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы грамадзянскіх жыхароў і вайскоўцаў, больш за 2 мільёны чалавек сталі ўцекачамі, разбураныя аб’екты інфраструктуры. Авіяналёты і баі працягваюцца.

фота GP

Расейскія вайскоўцы абстралялі калёну мірных жыхароў, якія эвакуяваліся з Гастомеля ў Кіеўскай вобласці, на месцы загінула адна жанчына, паведамілі ў Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны.

«Супрацоўнікі Бучанскага РАУС сумесна з органамі мясцовага самакіравання эвакуявалі 500 чалавек з Дзмітраўкі і Нямішаева. Эвакуацыя з Гастомеля праходзіла ў два этапы. Першая калона з 10 аўтобусаў, у якой у асноўным былі маці з дзецьмі, пажылыя людзі і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, паспяхова даехала да месца прызначэння. Іншую калону з чатырох аўтобусаў расейскія вайскоўцы абстралялі з мінамётаў», —адзначылі ў паліцыі.

«У выніку абстрэлу пацярпеў кіроўца аднаго з аўтобусаў. Таксама ў калоне быў аўтамабіль „Фольксваген“ з парай. На жаль, жанчына памерла на месцы здарэння», — дадалі ў паліцыі. Усе астатнія грамадзяне, якія былі ў абстралянай калоне, працягвалі рух і пазней дабраліся да бяспечнага месца, паведамілі ў паліцыі.