Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну



Туды могуць звяртацца ахвотныя дапамагаць украінцам змагацца супраць расейскіх акупантаў. А таксама ў гэтым Цэнтры ідзе збор і пераразмеркаванне матэрыяльнай базы і сродкаў для добраахвотнікаў.

Расказвае яго кіраўнік – Павел Кухта:

– Паступіў запыт: трэба было неяк дапамагаць хлопцам, якія ўжо знаходзіліся ў Кіеве: мае пабрацімы, якіх даўно ведаю. І з’явілася шмат беларусаў, якія хацелі паехаць да Украіны, каб бараніць незалежнасць і адстойваць не толькі украінскія інтарэсы, але і беларускі гонар.

РР: У чым заключаецца асноўная дзейнасць вашага цэнтра дапамогі?

– Мы збіраем адзенне, абутак, тэрмабялізну, медычныя рэчы – усё, што можа спатрэбіцца на вайне мы збіраем, і адпраўляем да хлопцаў ва Украіну. Таксама мы збіраем людзей, дапамагаем ім трапіць ва Украіну ў баталён ім. Каліноўскага.

РР: Гэта новаствораны батальён?

– Так, адразу была беларуская рота, але пару дзён таму «далі дабро» , каб ствараць менавіта баталён.

РР: Як часта да вас прыязджаюць гуманітарныя канвоі?

– З Бельгіі напрыклад прыязджаюць. Але такіх канвояў няшмат, нажаль. Але прыходзяць і звычайныя людзі, палякі – і свае асабістыя рэчы аддаюць, некаторыя звязваюцца з намі напрыклад: „у нас ёсць 30 штаноў, мы можам вам аддаць”. І вось мы ездзім па Варшаве і збіраем. Вялікая падзяка людзям, якія збіралі гэтыя рэчы ў Бельгіі, Францыі, Галандыі. Машыны адтуль не вельмі часта, але прыязджаюць.

Цалкам гутарка:

Павел Кухта, які кіруе працай Цэнтра дапамогі, з’яўляецца родным братам Мікіты Крыўцова, які быў меркавана забіты беларускімі сілавікамі пад час падзей жніўня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя