Прэм’еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі паляцелі ў Кіеў



Прэм’ер-міністры Польшчы, Чэхіі і Славеніі сёння накіраваліся ў Кіеў на сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім. Яны наважыліся на гэта першымі з сусветных лідараў.

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі разам з прэм’ер-міністрам Чэхіі Пэтрам Фіялам і прэм’ер-міністрам Славеніі Янэзам Яншам прыбудуць сёння ў Кіеў у якасці прадстаўнікоў Еўрапейскай рады для сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Зяленскім, паведамляюць СМІ гэтых краін. Кажа кіраўнік кабінета польскага прэм’ера Міхал Дворчык:

Дэ-факто дэлегацыя прадстаўляе Еўрапейскі звяз, Еўрараду. Візіт рыхтаваўся некалькі дзён, і гэта трымалася ў таямніцы. Візіт быў запланаваны на саміце ў Версалі важнейшымі еўрапейскімі кіраўнікамі. Потым ужо прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі разам з Яраславам Качыньскім рыхтавалі гэты візіт.

Візіт адбываецца ў каардынацыі з кіраўніцтвам ЕЗ і мае «пацвердзіць недвухсэнсоўную падтрымку ўсім Еўразвязам суверэнітэту і незалежнасці Украіны і прадставіць шырокі пакет падтрымкі ўкраінскай дзяржавы і грамадства».

Беларускае Радыё Рацыя