Яшчэ адно месца для прыёму бежанцаў з Украіны запрацавала ў Беластоку
Яшчэ адно месца для прыёму бежанцаў з Украіны запрацавала ў Беластоку, дзякуючы рашэнню падляшскага ваяводы.
Гаворка ідзе пра памяшканні па вуліцы Вэнглёвая, 8. Тут, у будынку №10, горад падрыхтаваў два памяшканні, гатовыя прыняць 100 чалавек. У далейшым падрыхтуюць яшчэ два памяшканні таксама на 100 чалавек.
Сюды накіроўваюць бежанцаў з інфармацыйнага пункта, які працуе на чыгуначным вакзале, і якім кіруе Ваяводскі антыкрызісны цэнтр.