Вандроўная фігура Маці Божай з Фацімскага санктуарыя вырушыла ў перэгрынацыю ва Украіну



Адна з вандроўных фігур Маці Божай з Фацімскага санктуарыя вырушыла ў перэгрынацыю ва Украіну.

Фота krynica.info

Вандроўка адбываецца паводле просьбы грэка-каталіцкага Мітрапаліта Львоўскага арцыбіскупа Ігара Возняка. Фігура Маці Божай прыбудзе з Партугаліі ва Украіну ў інтэнцыі спынення вайны, а таксама з пасланнем міру і Божай любові з Фацімскага санктуарыя.

Вандроўная фігура Маці Божай Фацімскай ужо вырушыла ў польскі Кракаў, адкуль будзе дастаўлена ў Львоў.