У польскіх бальніцах лячэнне праходзіць каля 2 тыс. украінскіх уцекачоў



У інтэрв’ю газеце Fakt міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі расказаў пра лячэнне ўцекачоў з Украіны.

Паводле Нядзельскага, у польскіх бальніцах лячэнне праходзіць каля дзвюх тысяч украінцаў, якія ўцяклі ад вайны. Палова – гэта дзеці. У вялікай ступені шпіталізацыя звязаная з цяжкай дарогай. Гэта кішэчныя інфекцыі, інфекцыі, звязаныя з прастудай, а таксама інфекцыйныя хваробы, якія ўзніклі ў сувязі са знаходжаннем у вялікіх групах людзей.

Акрамя таго, ёсць анкалагічныя пацыенты, у тым ліку дзеці. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што каля 30-ці працэнтаў пацыентаў з каронавірусам, якія трапляюць цяпер у бальніцы, гэта ўкраінскія ўцекачы.

Фота: Damian Burzykowski / newspix.pl