Аляксандр Фрыдман: Гэтым разам санкцыі будуць уводзіцца прынцыпова жорстка



Госць Рацыі – палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

РР: Давайце абмяркуем такія тэмы: украінскія актывісты блакавалі фуры на мяжы, а іх адціснула паліцыя; і Павел Латушка выказаўся пра тое, што акурат Беларусь можа стаць адмысловай буфернай зонай, якая дапаможа Расеі абыходзіць санкцыі. Бо, кіроўцы, якія едуць з Еўропы ў Беларусь, прызнаваліся, што яны вязуць санкцыйныя тавары ў Расею, гэтыя тавары спачатку трапляюць на тэрыторыю Беларусі і потым спакойна могуць ехаць на тэрыторыю Расеі.

Аляксандр Фрыдман: Я думаю гэтым разам з санкцыйнай палітыкай Еўразвяза ўсе больш сур’ёзна. Проста, паколькі рашэнні прымаюцца, то не заўсёды можна ўсё ўлічыць. Так што нейкая кантрабанда ў парушэнні санкцыяў далей будзе праходзіць праз Беларусь, гэта ў Еўразвязе разумеюць, мне падаецца, гэта проста пытанне часу, калі гэтае беларускае вакно таксама будзе зачынена. І я думаю, што яно будзе зачынена. Пытанне толькі, калі.

РР: Пытанне часу, ці ўвогуле Еўропа прытрымлівае гэтую лазейку, каб не згубіць свае грошы? Наколькі рэальная ў Еўропе размова пра грошы і дапамагчы Украіне?

Аляксандр Фрыдман: Наколькі я бачу і назіраю, і публікацыі прэсы, і выказванні палітыкаў, і грамадская думка, гэтым разам гэта сапраўды іншая сітуацыя, тут ніхто ўжо ў нейкія гульні не гуляе, усе разумеюць, у якім становішчы сёння знаходзіцца Еўропа, таму ўсе гэтыя лазейкі, якія яшчэ існуюць, і могуць яшчэ з’явіцца, бо зразумела, калі ёсць санкцыі, то іншы бок імкнецца гэтыя санкцыя абыходзіць, гэта ўсё будзе зачынена. Еўропа гэтым разам, мне падаецца, разумее, у якім становішчы мы апынуліся, якая пагроза цяпер чакае ўсю Еўропу, і таму гэтым разам санкцыі будуць уводзіцца прынцыпова жорстка. Мэты іх вядомыя – яны ўводзяцца, каб спыніць, па-магчымасці, вайну Расеі ва Украіне, і таксама каб расейская эканоміка вельмі моцна пацярпела. Гэта прынцыповая пазіцыя. Тут не да эканамічных інтарэсаў. Эканамічныя інтарэсы прысутнічаюць, але гэта не галоўнае. Тут першае пытанне – гэта палітычнае пытанне.

Цалкам размова:

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя