Банк «Дабрабыт» змяняе ліміты для фізічных асоб на зняцце валюты



Банк „Дабрабыт” з 16 сакавіка змяняе ліміты для фізічных асоб на зняцце валюты з бягучага банкаўскага рахунку, паведамляе прэс-служба банка.

Цяпер кліенты банка на працягу 30 каляндарных дзён змогуць зняць з рахункаў у замежнай валюце толькі 3000 долараў ЗША, 3000 еўра, альбо 350000 расейскіх рублёў.