Еўразвяз увёў санкцыі супраць расейскіх нафтавых кампаній
ЕЗ увёў санкцыі супраць нафтавых кампаній „Роснафта”, „Транснафта” і „Газпрамнафта”, а таксама ў дачыненні да КАМАЗа. Інфармацыя пра гэта зьявілася ў Афіцыйным часопісе Еўразвязу, паведамляе officelife.media.
Еўрапейскаму бізнесу цяпер забаронена заключаць здзелкі ўнутры ЕЗ з нафтавымі кампаніямі з Расеі, якія трапілі ў спіс. Але забарона не закране продаж расейскага паліва ў Еўропу.
У спісе таксама апынуліся „Росабаронэкспарт”, АТ „Навукова-вытворчая карпарацыя „Уралвагонзавод””, холдынг „Верталёты Расіі” і іншыя кампаніі, супраць якіх уведзены „строгія экспартныя абмежаванні ў дачыненні да тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння”.
Раней стала вядома, што Брусель абмежаваў гандаль з Расеяй жалезам і сталлю, а таксама забараніў увоз духоў, алкаголю, бытавой тэхнікі, адзення і іншых тавараў коштам больш за €300 за адзінку. Забаронены і новыя інвестыцыі ў сферы энергетыкі, калі яны не датычацца мірнага атама і транспарціроўкі энергіі.