Завяршылася сустрэча ў Кіеве
„Я хацеў бы падзякаваць нашым гасцям за тое, што так добра нам дапамагаюць. (…) Гэтыя лідары не баяцца, яны хвалююцца за наш лёс і паказваюць, што яны тут, каб падтрымаць нас”, — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы ў Кіеве з прэм’ер-міністрамі Польшчы, Чэхіі, Славеніі і віцэ-прэм’ерам Польшчы Яраславам Качыньскім.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль сустрэліся ў Кіеве з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, віцэ-прэм’ерам Яраславам Качыньскім і прэм’ер-міністрамі Чэхіі Пятром Фіалам і славенскім Янезенам Яншам.